Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Першая ледзі ЗША ўручыла прэмію Women of Courage сястры салезіянцы
05.04.2017 10:07

Напрыканцы сакавіка ў Дзярждэпартаменце ЗША Меланія Трамп, першая ледзі, і Томас Шэнан, намеснік дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаннях, уручылі штогадовую міжнародную прэмію Women of Courage, прызначаную для адважных жанчын, якія выконваюць сваю місію ў небяспечных і складаных абставінах.

 
Гістарычны музей Каталоніі абяцае паказаць сапраўдны твар тампліераў
05.04.2017 09:14

У Гістарычным музеі Каталоніі адкрылася выстаўка, на якой можна будзе даведацца пра паходжанне і лад жыцця тампліераў — прадстаўнікоў духоўна-рыцарскага ордэна, пра які складзена шмат містычных легенд.

 
Успамін св. Вінцэнта Фэрэра, святара
05.04.2017 03:00
Успамін св. Вінцэнта Фэрэра, святара.
 
Ян 8, 31-42
05.04.2017 03:00

«Калі Сын вызваліць вас, будзеце сапраўды свабоднымі».

 
5 красавіка — пяты тыдзень Вялікага посту, Год А
05.04.2017 03:00
1 чыт. Дан 3, 14-20. 91-92. 95; Пс Дан 3, 52. 53 і 54. 55 і 56.
Ев. Ян 8, 31-42
.

Альбо: Успамін св. Вінцэнта Фэрэра, святара.
 
Акцёр, які сыграў Хрыста, распавёў пра дэталі другой часткі фільма «Пакуты Хрыстовы»
04.04.2017 16:04

«Калі табе падалося, што “Пакуты Хрыстовы” — гэта моцны фільм, то пабачыш, што мы зробім зараз. Гэта будзе найбольшы фільм у гісторыі кінематографа», — сказаў акцёр.

 
Сёння Андрэю Таркоўскаму споўнілася б 85: яго фільмы змянялі жыцці людзей
04.04.2017 12:55

4 красавіка Андрэю Таркоўскаму споўнілася б 85 гадоў. Сын славутага расійскага кінарэжысёра Андрэй Таркоўскі-малодшы ў інтэрв’ю РИА Новости распавёў, як пад уплывам творчасці яго бацькі людзі змянялі сваё жыццё і абіралі шлях святарства.

 
Навучэнцы пінскай семінарыі прынялі ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху ў Баранавічах
04.04.2017 10:43

2 красавіка навучэнцы Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску ўдзельнічалі ў набажэнстве Крыжовага шляху, які традыцыйна праходзіць вуліцамі Баранавічаў з удзелам святароў з усёй дыяцэзіі. Набажэнства ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Першая каталіцкая перадача для дзяцей — новы праект на салезіянскім YouTube канале
04.04.2017 10:22

На YouTube канале sdb.by/news пад эгідай салезіянскай супольнасці ў Мінску выходзіць новая перадача для дзяцей каталіцкага веравызнаня. Перадача мае адпаведную назву — «Дзіцячы ракурс», яе вядучы хлопчык Мікалай Карабко.

 
Арцыбіскуп Паоло Пеццы заклікае да малітвы за пацярпелых падчас выбуху ў Санкт-Пецярбургу
04.04.2017 09:55

«Разам з усімі католікамі і веруючымі іншых канфесій і рэлігій я звяртаюся да Бога з гарачай малітвай аб вызваленні Расіі і ўсяго свету ад праклёну тэрарызму», — адзначыў арцыбіскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Паоло Пеццы ў сувязі з выбухам у метро ў Санкт-Пецярбургу, які адбыўся 3 красавіка.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 83 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.