Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навучэнцы пінскай семінарыі прынялі ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху ў Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
04.04.2017 10:43

2 красавіка навучэнцы Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску ўдзельнічалі ў набажэнстве Крыжовага шляху, які традыцыйна праходзіць вуліцамі Баранавічаў з удзелам святароў з усёй дыяцэзіі. Набажэнства ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

На працягу дзвюх гадзін некалькі соцень вернікаў з усіх баранавіцкіх парафій разам з душпастырамі і семінарыстамі ішлі па цэнтральных вуліцах Баранавічаў, молячыся набажэнства Крыжовага шляху, робячы адмысловыя прыпынкі — 14 стацый. Набажэнства стала не толькі малітоўным разважаннем пра ганебную смерць Езуса і Яго бязмежную любоў да Айца і чалавецтва, але і сведчаннем веры шматлікім гараджанам, якія назіралі за шэсцем, а таксама напамінам пра надыходзячы Вялікдзень.

У той жа дзень навучэнцы міждыяцэзіяльнай семінарыі праходзілі аднадзённую практыку ў парафіях Баранавічаў, Баранавіцкага і Ляхавіцкага дэканату, дзе маглі падзяліцца сваёй верай і сустрэцца з тымі людзьмі, да служэння якім рыхтуюцца цяпер у семінарыі.


Арцём Кір’янаў
(VGr)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.