«Падышлі некаторыя з садукеяў, якія адмаўлялі ўваскрасенне, і спыталіся ў
Езуса: Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які
меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і
ўзбудзіць патомства брату свайму. Было ж сем братоў: першы, узяўшы
жонку, памёр бяздзетны. Потым другі, і трэці ўзяў яе, таксама і ўсе
сямёра, не пакінуўшы дзяцей, памерлі. Урэшце памерла і жонка. Дык вось,
пасля ўваскрасення, катораму з іх яна будзе жонкаю? Бо ў семярых яна
была жонкаю».