«Апосталы сказалі Пану: Дадай нам веры. Пан сказаў: Калі б вы мелі
веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: «вырвіся з
карэннем і перасадзіся ў мора», — і яна б паслухалася вас. Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён
вернецца з поля: «як прыйдзеш, адразу сядай за стол»? Наадварот, ці не
скажа яму: «прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне,
пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты»? Ці будзе ён
дзякаваць слузе гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае?»