«Езус сказаў: Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму,
калі ён вернецца з поля: “як прыйдзеш, адразу сядай за стол”? Наадварот,
ці не скажа яму: “прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай
мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты”? Ці будзе
ён дзякаваць слузе гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае? І вы таксама, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: “мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць”».