Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Кандрусевіч]

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас св. Імшы кансэкрацыі касцёла Святога Духа ў Віцебску
2013-05-18 14:37:28


18 мая 2013 г.

«З радасцю ўвойдзем у дом Пана» (пар. Пс 122 (121), 2).

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, браты і сёстры!

1. Гэтыя словы рэфрэну рэспансарыйнага псальма сённяшняй святой Імшы вельмі добра перадаюць пачуцці нашых сэрцаў і душаў, калі ў Віцебску асвячаецца новы касцёл Святога Духа.

 
Выcтупленне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на медыцынскім семінары ў Мінску
2013-04-19 09:24:59

19 красавіка 2013 г., мінскі касцёл св. Сымона і св. Алены

Семінар «Сучасныя метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі алергічных, імуналагічных, дэрматалагічных, пульманалагічных і дзіцячых вірусных грыбковых хваробаў у медыцыне»

Вера твая ўратавала цябе

1. Сардэчна вітаю ўдзельнікаў семінара.

 
Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы на пачатак Пантыфікату папы Францішка
2013-04-16 16:50:16

16 красавіка 2013 г., мінскі архікатэдральны касцёл

Ваша Эксцэленцыя, глыбокапаважаны арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, вашы Эксцэленцыі Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч, Пінскі біскуп Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі ксёндз прэлат Францішак Кісель, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сергей Гаек, прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы айцец Аляксандр Шымбалёў, прадстаўнік лютэранскай супольнасці пастар Уладзімір Татарнікаў, паважаныя святары і кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпламатычных місій, браты і сёстры!

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: малю Бога, каб візіт кардынала Тарана наблізіў прыбыццё Папы ў нашу краіну
Копировать
2013-04-15 11:14:15
У трэці раз Беларусь будзе вітаць пасланніка Святога Айца. На гэты раз ім стане старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран. Нагодай візіту папскага легата з'яўляецца 400-годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў, якое будзе адзначацца 5–6 ліпеня.
 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі
2013-04-14 11:36:06

14 красавіка 2013 г., Мінск, касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, моладзь, якая прымае сакрамэнт канфірмацыі!

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на ўрачыстасць Звеставання Пана
2013-04-08 17:20:22

Мінская катэдра, 8 красавіка 2013 г.

Дарагія браты і сёстры!

 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас кансэкрацыі касцёла Божай Міласэрнасці ў Асіповічах
2013-04-07 15:20:54


7 красавіка 2013 г.

Касцёл — месца спаткання з Богам

Хваліце Пана, бо навекі міласэрнасць Ягоная

1. Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

Гэты рэфрэн рэспансарыйнага псальма сённяшняй св. Імшы ў Нядзелю Божай Міласэрнасці вельмі добра адпавядае пачуццям нашых сэрцаў, калі ў Асіповічах кансэкруецца касцёл Божай Міласэрнасці. Колькі дзесяцігоддзяў падчас ганенняў на Касцёл і веру людзі гэтага горада і наваколля чакалі, калі нарэшце будуць мець сваё месца для малітвы?! Заснаваная на пачатку ХХ стагоддзя парафія падзяліла лёсы іншых і трэба было чакаць новых часоў, якія прыйшлі на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, каб парафія адрадзілася. Тады вельмі хутка была пабудавана капліца, а ў 1999 г. распачалося будаўніцтва новага касцёла. Сёння з вялікай радасцю я прыбыў сюды, каб яго асвяціць.

 
Даклад Мiтрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на канферэнцыі «Міланскі эдыкт у гісторыі еўрапейскай цывілізацыі. Праблема ўзаемадзеяння Касцёла і дзяржавы ў сучасных умовах»
2013-04-05 13:04:11

Мінск, 5 красавіка 2013 г.

Отношения Церкви и государства в свете католического учения

 
Велікодныя віншаванні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на розных мовах
2013-03-30 21:56:48

1. На беларускай мове.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас св. Імшы рэзурэкцыі
2013-03-31 07:11:02

31 сакавіка 2013 г., мінскі архікатэдральны касцёл

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікую сераду
2013-03-27 17:10:48

27 сакавіка 2013 г., Мінск, парафія Найсвяцейшай Тройцы

Шпіён Вялікай серады

Буду славіць вечна міласэрнасць Пана.
    
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

 
Гамілія арцыбіскупа Кандрусевіча падчас Імшы Вячэры Пана
2013-03-28 20:00:21


Мінская архікатэдра, 28 сакавіка 2013 г.

Баранак Божы

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Імшой успаміну Апошняй Вячэры Каталіцкі Касцёл распачынае Пасхальны Трыдуум. Апошні ў спісе літургічных святаў займае першае месца, бо падчас яго разважаюцца таямніцы збаўлення чалавецтва.

 
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2013
2013-03-26 13:34:12

Праз таямніцу Пасхі да духоўнага прабуджэння

Глыбокапаважаныя святары, браты і сёстры, людзі добрай волі!

«Хрыстус уваскрос!» — «Сапраўды ўваскрос!»

 
Інтэрв'ю з Мітрапалітам Кандрусевічам з нагоды абрання новага Пантыфіка: нам патрэбны Пётр нашага часу
Копировать
2013-03-13 22:17:40

У інтэрв'ю для Catholic.by Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узгадвае пра сваё знаёмства з новаабраным Пантыфікам, разважае пра духоўную спадчыну папярэднікаў папы Францішка і дзеліцца сваімі чаканнямі ад узаемаадносін Ватыкана і Касцёла ў Беларусі.

 
Віншаванне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Яго Святасці папу Францішку
2013-03-13 21:23:42

«З малітвай і глыбокай павагай цалую персцень Вашай Святасці і ад свайго імя і імя святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прашу Апостальскага благаслаўлення», — гаворыцца ў віншаванні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча новаабранаму Пантыфіку Францішку.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды распачацця канклаву
2013-03-12 17:17:00
12 сакавіка 2013 г., мінскі архікатэдральны касцёл

Буду на векі праслаўляць ласкі Пана
(пар. Пс 89(88), 2)


1. Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас велікапоснага чування моладзі
2013-03-10 00:04:16

Мінская архікатэдра, 9 сакавіка 2013 г.

Навяртайцеся і верце ў Евангелле

Глыбокапаважаная моладзь.

1. Тэма сёлетняга велікапоснага чування моладзі — «Навяртайцеся і верце ў Евангелле» (Мк 1, 15). Гэта першыя словы, з якімі Езус звярнуўся да сваіх слухачоў. Імі ён хацеў прадставіць праграму хрысціянства, якая складаецца са сталага навяртання і веры. Нам неабходна навяртацца, бо наша чалавечая прырода скажона першародным грахом. Мы добра ведаем, што такое дабро; аднак у той жа час чынім зло, і таму нам неабходна навяртанне. Неабходна нам таксама і вера, бо без яе няма збаўлення.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас св. Імшы перад футбольным матчам каманды святароў з камандай міліцыі
2013-03-04 16:10:37

4 сакавіка 2013 г., Іўе

Глыбокапаважаныя святары, міліцыянеры, вернікі!

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды 40-годдзя святарскага пасвячэння і імянінаў кс. Казімераса Жыліса
2013-03-03 17:41:12

3 сакавіка 2013 г., гродзенскі катэдральны касцёл

Глыбокапаважаныя Эксцэленцыі, браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, верны народ!

 
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску
2013-02-28 09:27:00


Бэнэдыкт XVI: Папа цяжкіх часоў і найважнейшых справаў

Серабранка, 28 лютага 2013 г.

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

1. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна, 19 красавіка 2005 г., пасля смерці Вялікага Папы благаслаўлёнага Яна Паўла II з балкона базылікі святога Пятра ў Ватыкане прагучалі словы: «Habemus Papam» — «Маем Папу». Новым Пантыфікам стаў вядомы тэолаг, прэфэкт Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Ёзаф Ратцынгер, які выбраў сабе імя Бэнэдыкт XVI. З новым Папам, які да гэтага праславіўся мужным абаронцам чысціні веры і які ў Вялікую пятніцу 2005 г. падчас Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі звярнуў увагу на тое, што касцёльны карабель знаходзіцца ў вялікай небяспецы на ўзбураных хвалях секулярызму нашага часу, вернікі звязвалі новыя надзеі, і не памыліліся.

 

Усяго 212 матэрыялаў адзначана цэтлікам Кандрусевіч.

<< Start < Previous 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Next > End >>
Page 1 Of 11
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.