Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікую сераду

27 сакавіка 2013 г., Мінск, парафія Найсвяцейшай Тройцы

Шпіён Вялікай серады

Буду славіць вечна міласэрнасць Пана.
    
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Гэты рэфрэн сённяшняй святой Імшы вельмі добра адлюстроўвае бязмежную Божую міласэрнасць, асабліва ў кантэксце рашэння Юды Іскарыёта здрадзіць Езусу, аб чым нагадвае Евангелле Вялікай серады.

Мы добра ведаем, якімі папулярнымі з’яўляюцца набажэнствы падчас Пасхальнага Трыдуума і як многа людзей прымае ў іх удзел, і не вельмі звяртаем увагу на першыя тры дні Вялікага тыдня. У той жа час яны вельмі важныя, бо ўводзяць нас у пасхальную таямніцу цярпенняў, смерці і ўваскрасення Хрыста.

Сёння мы адзначаем Вялікую сераду — апошні дзень перад Пасхальным Трыдуумам, у які нас вельмі добра ўвёў інсцэнізаваны Крыжовы шлях, які толькі што завяршыўся. У некаторых краінах свету ў памяць аб тым, што менавіта ў Вялікую сераду Юда тайна задумаў выдаць Езуса на смерць, гэты дзень называецца днём шпіёна серады. Там дзеці цягаюць фігуру Юды па вуліцах і б’юць яго палкамі.

2. На самой справе мы вельмі часта падобныя да Юды, хаця і не хочам гэтага прызнаць.

Можа, гэта і здзіўляе нас, але Юда прадстаўляе нас як верных Касцёлу і Хрысту людзей. Мы хочам следаваць за Езусам, таксама як Юда хацеў. Мы думаем, што ідзём за Ім, калі на самой справе мы ідзём не за такім, якім Ён ёсць, але за такім, якога мы сабе ўяўляем, гэта азначае такім, які міласэрны і дапускае змену Божага закону паводле абставін жыцця. Мы думаем, што наша жыццё з’яўляецца прадчуваннем Божага Валадарства, калі на самой справе мы жывём прапановамі секулярнага свету. Таму індывідуальна і разaм мы здраджваем Хрысту. Аднак на самой справе мы не хочам гэтага прыняць. Мы збіты з панталыку, калі нехта нам кажа, што мы знаходзімся ў палоне свету замест таго, каб знаходзіцца ў палоне Бога.

Мы, як Юда, можам нават адчуваць сябе здраджанымі добрымі звесткамі аб Езусе, асабліва калі яны канкрэтна не вырашаюць нашых зямных праблем. Таму, калі мы будзем справядлівымі да сябе саміх, то павінны прызнаць, што ўва многім мы падобныя да Юды.

Заўважым, як Езус адказвае на пытанне апосталаў, што Ён будзе выдадзены. Ён кажа, што яго выдасць той, хто апускае разам з Ім руку ў місу. Потым Езус скажа Пятру, што той таксама адрачэцца ад Яго ажно тры разы.

3. Дадзеная Юду магчымасць спажываць ежу разам з Езусам з’яўляецца найлепшым Евангеллем для кожнага з нас. Гэта Добрая Навіна аб тым, што Бог любіць нас, не кіруючыся якасцю нашага жыцця, але на базе сваёй любові да чалавека. Злы дух увайшоў у Юду, і ён пастанавіў здрадзіць свайму Настаўніку. А Езус у той жа час яго не дакарае, але, наадварот, нават дазваляе яму есці з той самай місы.

У сённяшняй евангельскай сцэне мы бачым касмічную барацьбу дабра са злом. Бог дзейнічае сваёй любоўю, нягледзячы на тое, што Юда не змог адказаць на гэтую любоў адпаведна. Бог не паслаў свайго Сына, каб судзіў свет, але каб яго збавіў. У гэтых словах Езус паказвае сваё Евангелле міласэрнасці Юду і нам.

4. Ці прымаем мы яго? Святы Айцец Францішак сказаў, што, калі б не было Божай міласэрнасці, свет даўно б знік. Але ён існуе і мы існуём у ім.

Таму перад надыходзячым Пасхальным Трыдуумам спытаемся ў сябе: кім мы з’яўляемся? Ці не падобныя да Юды? Пётр таксама здрадзіў Езусу, але шкадаваў за гэта і сёння цешыцца хвалой святога. Юда ж не знайшоў у сабе сіл шкадаваць і на Божую любоў адказаць сваёй любоўю.

Усе мы грашым, бо наша скажоная першародным грахом прырода схіляе нас да граху. Таму зграшыць — гэта чалавечая справа. Але заставацца ў граху — гэта ўжо д’ябальская справа.

Дадзім сёння адказ, хто мы: закаранелыя ў сваім граху Юды — шпіёны Вялікай серады — ці Пятры, якія плачуць, просяць прабачэння і выказваюць любоў да Бога. Амэн.

Адноўлена 27.03.2013 19:29
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі