Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Святыя і благаслаўлёныя]
Усяго 18 матэрыялаў адзначана цэтлікам Святыя і благаслаўлёныя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя, папа Францішак (Хорхе Марыа Берголіа) адзначае імяніны. З гэтай нагоды Пантыфік будзе цэлебраваць літургію ў 10 гадзін па італьянскім часе ў Паўлінскай капэле Апостальскага Палаца з удзелам кардыналаў, прысутных у Ватыкане.
Адной з самых вядомых у свеце каталіцкіх святых з’яўляецца французская дзяўчына, якая жыла ў эпоху позняга сярэднявечча і прыклала вялікія намаганні для вызвалення сваёй айчыны ад замежных захопнікаў. Гаворка ідзе пра Жанну Д’Арк. Многімі, аднак, ставіцца пад сумненне дарэчнасць яе кананізацыі: маўляў, як Касцёл мог абвясціць святым чалавека, які кіраваў войскам і заклікаў змагацца супраць іншых людзей? А як жа запаведзь «не забівай»?
Падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэла Амата папа Францішак зацвердзіў 15 дэкрэтаў аб беатыфікацыі і прызнанні Слугамі Божымі 70 чалавек — галоўным чынам ахвяраў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, камуністычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе і нацысцкага рэжыму ў Германіі.
11 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць Звычайную кансісторыю па справах некаторых кананізацыйных працэсаў. Аб гэтым паінфармавала Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Кансісторыя пачнецца ў 11 гадзін.
21 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліў на плошчы перад ватыканскай базылікай Імшу, падчас якой кананізаваў семярых благаслаўлёных. Гэтая кананізацыя была першай і адзінай у бягучым годзе і 10-й у Пантыфікаце гэтага Папы. Сярод новых святых — два святары, дзве законніцы і трое свецкіх вернікаў.
21 кастрычніка, у нядзелю, Святы Айцец кананізуе семярых благаслаўлёных. Гэтая кананізацыя стане першай і адзінай у бягучым годзе і 10-й у Пантыфікаце Бэнэдыкта XVI. Сярод будучых святых — два святары, дзве сястры законныя і трое свецкіх вернікаў.
28 чэрвеня падчас аўдыенцыі для кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэты адносна прызнання цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў 22 кандыдатаў на алтар.
Святы Антоній нарадзіўся каля 1195 г. у Лісабоне ў шляхетнай сям’і і пры хрышчэнні атрымаў імя Фердынанд. У 15-гадовым узросце ён уступіў у кляштар Ордэна рэгулярных канонікаў святога Аўгустына ў Каімбры, дзе атрымаў добрую біблейскую адукацыю, а ў 1220 годзе прыняў святарскае пасвячэнне.
Святы апостал Барнаба нарадзіўся на востраве Кіпр у сям’і багатых габрэяў і быў названы Юзафам. Адукацыю ён атрымаў у Ерузалеме, дзе вучыўся разам са сваім сябрам і равеснікам Саўлам (будучым апосталам Паўлам) у знакамітага на той час настаўніка Гамалііла.
Успамін святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі 16 мая. Святога пакутніка за яго місіянерскую дзейнасць называюць «Апосталам Палессся» і «Пінскім апосталам».
24 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. У 1923 г. гэты святы быў абвешчаны апекуном каталіцкай прэсы.
4 кастрычніка Каталіцкі Касцёл узгадвае святога Францішка Асізскага. Менавіта пра гэтага святога знакаміты Дантэ Аліг’еры сказаў: «Ён заззяў над светам, як узыходзячае сонца».
30 верасня адзначаецца Міжнародны дзень перакладчыкаў. Менавіта ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла, апекуна перакладчыкаў.
27 верасня жыхары Мадагаскара адзначаюць дзень свайго нябеснага апекуна, а сёстры шарыткі — дзень свайго заснавальніка. Усё гэтыя ўспаміны звязаны з імем св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынала Анджэла Амато і зацвердзіў 15 дэкрэтаў, якія датычаць 27 Слугаў Божых.
5 лютага адзначаем успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Згодна з традыцыяй, у дзень яе ўспаміну асвячаецца хлеб, якія ахоўваюць нашыя дамы і нас саміх ад небяспекі.
«Пане, дазволь мне, нібы свечцы, згарэць дашчэнту на Тваім Алтары».
Гэтае вялікае жаданне благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча здзейснілася. На
працягу ўсяго свайго святарскага жыцця ён гарэў, як свечка, – ярка і
трывала. Сваёй службай ён асвятляў самыя далёкія, закінутыя і страшныя
куткі тае гістарычнае эпохі.