Журналісты каталіцкіх СМІ адзначаюць дзень нябеснага заступніка |
Каляндар |
24.01.2012 03:54 |
24 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. У 1923 г. гэты святы быў абвешчаны апекуном каталіцкай прэсы. На сённяшні дзень у Беларусі выдаюцца пяць часопісаў: «Дыялог», «Маленькі рыцар Беззаганнай», «Наша вера», «Ave Maria» і чатыры газеты: «Каталіцкі веснік» (Віцебская дыяцэзія), «Каталіцкія навіны» (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), «Слова жыцця» (Гродзенская дыяцэзія), «Царква» (Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква). Існуе інтэрнэт-партал пры епіскапаце Беларусі, а таксама ідзе праца па стварэнні ў Беларусі «Радыё Марыя». У дзень нябеснага апекуна журналістаў каталіцкіх СМІ калектыў Catholic.by шчыра віншуе сваіх калег і жадае натхнення і крэатыўнасці ў штодзённай працы! Няхай праз вашу дзейнасць і творчасць як мага больш людзей спазнаюць Хрыста.
|