18 студзеня папа Бэнэдыкт XVI прыняў кадравыя і структурныя рашэнні, якія датычаць Касцёлаў усходняга абраду. Пантыфік удзяліў «еcclesiastica сommunio» — касцёльную камунію — абранаму 16 студзеня Патрыярху Александрыйскаму для коптаў-католікаў у Егіпце Ісааку Ібрагіму Сідраку.
«Існуе вялікая верагоднасць, што Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у хуткім часе наведае Украіну», — адзначыў арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук. Кіраўнік Грэка-Каталіцкай Царквы ва Украіне, які прабывае ў Ватыкане на Сінодзе Біскупаў, паінфармаваў аб гэтым у размове з журналістамі 15 кастрычніка.
«Няхай годнае святкаванне 600-годдзя Львоўскай архідыяцэзіі паспрыяе ўмацаванню касцёльнай супольнасці ў слуханні Бога», — пажадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI вернікам Львоўскай архідыяцэзіі і мітраполіі. З нагоды 600-годдзя яе ўтварэння Папа накіраваў пасланне былому прэфекту Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардыналу Юзафу Томка, якога прызначыў сваім асабістым пасланнікам на гэтыя ўрачыстасці.
Адным з гасцей і экспертаў на Першым кангрэсе каталіцкіх СМІ Беларусі стала Алена Кулыгіна, рэдактар Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны, прэс-сакратар паломніцкага цэнтра «Рафаіл», сааўтар кнігі «Царква і СМІ: 7 крокаў да ўзаемаразумення». Акурат пра гэтыя «крокі» і пра тое, як Касцёл павінен супрацоўнічаць са СМІ мы і вырашылі паразмаўляць са спадарыняй Аленай.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца за ўдзельнікаў Першага ўсеўкраінскага эўхарыстычнага кангрэса. Аб гэтым паведаміў Пантыфік у пасланні кардыналу Анджэла Камастры, які стане яго спецыяльным прадстаўніком на закрыцці гэтага форуму. Кангрэс праходзіць з 26 мая па 3 чэрвеня ў Кіеве і Львове на тэму «Езус Хрыстус учора, сёння і навякі той жа».
Экуменічная дэлегацыя з Украіны прыбыла сёння ў Апостальскую Сталіцу з нагоды адкрыцця святочнай ёлкі на плошчы святога Пятра. З членамі дэлегацыі сустрэўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў украінцаў з гадавінай незалежнасці краіны. Словы прывітання ўкраінскаму народу перадаў Пантыфік праз пілігрымаў, што 24 жніўня 2011 г. прыбылі на агульную аўдыенцыю ў Кастэль Гандольфа.
16 кастрычніка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прэм’ер-міністру Украіны Юліі Цімашэнка. Як паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, падчас сустрэчы абмяркоўваліся крокі, здзейсненыя Каталіцкім Касцёлам у дачыненні да ўкраінскага грамадства, у прыватнасці ў галіне адукацыі і распаўсюджвання агульначалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцей.
Усяго 8 матэрыялаў адзначана цэтлікам Украіна.