Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Учынкі міласэрнасці]
Усяго 15 матэрыялаў адзначана цэтлікам Учынкі міласэрнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


У сярэдзіне ХХ ст. у пячоры Шанідар у Іраку вучоныя-археолагі адкрылі незвычайнае пахаванне неандэртальцаў, якія там жылі каля 70 тысяч гадоў таму. Сярод шматлікіх парэшткаў яны адкрылі парэшткі аднаго цела, якое было пры пахаванні ўсыпана кветкамі. Гэта было сапраўды фантастычнае адкрыццё.
Напэўна, кожны чалавек, які хоць крыху цікавіўся хрысціянствам, меў магчымасць пачуць, што Бог ёсць Любоў. Ужо на першых занятках па рэлігіі мы маглі даведацца аб тым, што Бог сваёй любоўю аднолькава адорвае кожнага чалавека.
Думаючы пра ўчынкі міласэрнасці, можам уявіць, нібыта гэта нейкія асаблівыя, гераічныя дзеі, якія для звычайнага смяротнага недасяжныя. Аднак няма нічога больш далёкага ад праўды. Гэтыя ўчынкі знаходзяцца ў межах магчымасцяў кожнага з нас, хоць і трэба пераадолець пэўны парог.
Адсутнасць адзення выстаўляе чалавека на кпіны з боку іншых людзей, чалавек губляе сваю годнасць, становіцца абяздоленым і безабаронным. Прычынай агалення і ўсёй гамы негатыўных пачуццяў, з ім звязаных, з’яўляецца, у большасці выпадкаў, грэх.
Кожны з нас ведае, чым для чалавека з’яўляецца вада. Асабліва моцна недахоп вады кожны з нас можа адчуць летам, у гарачы, спякотны дзень. Глыток вады, які наталяе смагу, можна сказаць, становіцца тады «на вагу золата».
Зусім нядаўна пачаўся Надзвычайны Юбілейны Год Міласэрнасці. Тады быў Адвэнт. Час ляціць хутка, ужо Вялікі пост, і Вялікдзень неўзабаве будзем урачыста адзначаць. Папа Францішак заахвочвае нас, хрысціян, нанова задумацца над учынкамі міласэрнасці дзеля абуджэння сумленняў на патрэбы бедных.
Святое Пісанне хваліць гасціннасць і дае нам шмат прыкладаў, як можна даць прытулак патрабуючым. Можна тут нагадаць усім вядомую прыпавесць пра міласэрнага мамараніна, які сустрэў чалавека, параненага разбойнікамі, і забяспечыў яму жыллё (гл. Лк 10, 30-37). Адкрытасць на патрабуючага чалавека – гэта і ёсць учынак міласэрнасці.
На абвяшчэнне Божага Валадарства Езус заўсёды высылае вучняў па двое, не паасобку, і гэта важна. Калі чалавек робіць нешта адзін, не заўсёды выходзіць добра: там недагледзеў, там не дакончыў, чагосьці не ведаў істотнага, іншае можна было зрабіць лепш, толькі трэба было папрасіць дапамогі...
У Евангеллі паводле Мацвея ёсць момант, калі апостал Пётр падыходзіць да Езуса з пытаннем, якое гучала наступным чынам: «Пане, колькі разоў я павінен прабачыць, калі мой брат мяне пакрыўдзіць? Ці аж сем разоў?» Адказ Езуса быў катэгарычны: «Не кажу табе, што аж сем разоў, але семдзесят сем разоў».
Для чаго Касцёл сярод учынкаў міласэрнасці змяшчае той, які здаецца адначасова як цяжкім, так і абсурдным: зносіць цярпліва знявагу?
Вялікі пост – гэта выдатны час, калі мы сустракаемся са Словам, якое ўцелавілася і прыйшло ў свет, каб адкупіць нас. Разважаючы над Крыжовым шляхам, гледзячы асабліва на восьмую стацыю, бачым, як Езус суцяшае жанчын Ерузалема, якія плачуць.
Чым з'яўляецца парада? Гэта канкрэтная дапамога, выказаная навучаннем або паказам спосабаў выйсця з цяжкасцяў, якія чалавек перажывае на шляху да вызначанай сабе мэты. Раю табе, бо сам пытаюся ў сябе, што б я зрабіў у тваёй сітуацыі і што было б для мяне добрым — ты, калі хочаш, можаш зачарпнуць з майго досведу.
Побач з намі жывуць шматлікія людзі, якія апынуліся ў цяжкoй сітуацыі і
якія не ведаюць, які шлях абраць. Вельмі часта мы паводзім сябе абыякава
да такіх людзей, можам іх паслухаць, але навучыць, падзяліцца жыццёвым
досведам баімся.
Здараецца, што чалавек робіць няправільныя выбары, мы гэта бачым і ніяк не рэагуем. Можа быць, ён робіць гэта не зусім свядома. Калі маленькае дзіця, гуляючыся, бярэ нож, то, без сумнення, бацькі абавязаны імгненна рэагаваць.
Рэдакцыя Сatholic.by у час Вялікага посту прапануе новы праект — цыкл разважанняў на тэму ўчынкаў міласэрнасці адносна цела і адносна душы. Гэтая тэма тым больш актуальная ў кантэксце Юбілейнага Года Міласэрнасці, які пачаўся ў Паўсюдным Касцёле 8 снежня.