Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Юдаізм]
Папа Францішак павіншаваў рымскіх іўдзеяў са святам Песах
2013-03-25 17:43:14

Святы Айцец павіншаваў іўдзейскую супольнасць Рыма са святам Песах. Пантыфік выказаў віншаванні Галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі.

 
Папа атрымае трактат Галоўнага рабіна Францыі
2013-02-03 16:43:07

4 лютага Папа атрымае ў падарунак трактат Галоўнага рабіна Францыі Жыля Бернхейма на тэму «атакі на сапраўдную постаць сям’і, якая складаецца з бацькі, маці і дзіцяці». У публікацыі, акрамя трактату, знаходзяцца таксама выказванні на гэтую тэму прадстаўнікоў Касцёла і іўдаізму.

 
Папа павіншаваў іўдзеяў са святамі Новага года
2012-09-21 09:37:56

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі тэлеграму з віншаваннямі на Новы 5773 год, Ём-Кіпур (Дзень адкуплення) і Суккот (Свята намётаў), якія зараз адзначаюць іўдзеі.

 
Папа сустрэўся з лідарамі Яўрэйскага Кангрэса Лацінскай Амерыкі
2012-05-10 12:25:00

10 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з лідарамі Яўрэйскага Кангрэса Лацінскай Амерыкі. Падчас сустрэчы Папа адзначыў высокі дынамізм паўднёваамерыканскіх іўдзейскіх супольнасцяў у краінах каталіцкай большасці. Асабліва добрыя адносіны паміж Касцёлам і паслядоўнікамі іўдаізму назіраюцца ў Аргенціне і Бразіліі.

 
Бэнэдыкт XVI заклікае хрысціян і іўдзеяў да абароны чалавечай годнасці
2011-05-12 12:11:26

«Адна з найважнейшых спраў, якую мы можам рабіць разам, — гэта сведчанне аб нашым глыбокім перакананні, што кожны чалавек створаны па вобразе Бога і таму мае непарушную годнасць», — з такімі словамі звярнуўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI да прадстаўнікоў яўрэйскай арганізацыі «B’nai B’rith International». 12 мая 2011 г. Папа ўдзяліў гасцям аўдыенцыю.

 
Святы Айцец наведаў рымскую сінагогу
2010-01-18 10:59:22

17 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў галоўную сінагогу Рыма. Падчас візіту Папа заклікаў хрысціян і юдэяў да супольнага сведчання аб першасным значэнні Бога для сённяшняга свету. Візіт Святога Айца ў рымскую сінагогу стаў першым за час яго Пантыфікату.

 
Бэнэдыкт XVI: у час вайны Апостальская Сталіца абараняла яўрэяў утоенымі і незаўважнымі спосабамі
2010-01-18 08:57:43

17 студзеня 2010 г., падчас наведвання галоўнай сінагогі Рыма, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI аспрэчыў абвінавачванні ў тым, што Апостальская Сталіца не процідзейнічала знішчэнню яўрэяў у гады ІІ Сусветнай вайны. Пантыфік падкрэсліў, што ў гэты час Ватыкан дапамагаў яўрэям, здзяйсняючы садзейнічанне «ўтоенымі і незаўважнымі спосабамі».

 
Бэнэдыкт XVI наведае рымскую сінагогу
2010-01-05 11:25:13

У нядзелю 17 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае сінагогу ў Рыме. Візіт Пантыфіка звязаны з адзначэннем дню паглыблення і развіцця дыялога паміж католікамі і юдэямі, які па традыцыі папярэднічае Тыдню малітваў за адзінства хрысціянаў.

 

Усяго 8 матэрыялаў адзначана цэтлікам Юдаізм.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.