Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з лідарамі Яўрэйскага Кангрэса Лацінскай Амерыкі
Святы Айцец
10.05.2012 15:25

10 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з лідарамі Яўрэйскага Кангрэса Лацінскай Амерыкі. Падчас сустрэчы Папа адзначыў высокі дынамізм паўднёваамерыканскіх іўдзейскіх супольнасцяў у краінах каталіцкай большасці. Асабліва добрыя адносіны паміж Касцёлам і паслядоўнікамі іўдаізму назіраюцца ў Аргенціне і Бразіліі.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Святы Айцец нагадаў, што ў кастрычніку гэтага года будзе адзначацца 50-я гадавіна пачатку Другога Ватыканскага Сабору і дэкларацыі «Nostra Aetate», якая застаецца асновай і кіраўнічым дакументам у намаганнях па павышэнні ўзаемаразумення, павагі і супрацоўніцтва паміж дзвюма супольнасцямі. Папа дадаў, што ў дакуменце было выразна выказана негатыўнае стаўленне Касцёла да ўсіх форм антысемітызму і гатоўнасць да новай ацэнкі ўзаемаадносін паміж католікамі і іўдзеямі.

Па словах Пантыфіка, на працягу гэтага 50-гадовага шляху абодва бакі ператварыліся «ў надзейных партнёраў і сяброў, добрых сяброў, якія нават у стане разам супрацьстаяць крызісу». Папа звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на яшчэ існуючыя праблемы, ёсць падставы дзякаваць Богу за развіццё сяброўства, даверу і павагі паміж католікамі і іўдзеямі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.