Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікі пост 2015
13.02.2015 17:17

«Вялікі пост якраз і з’яўляецца тым часам, калі Хрыстус дае нам новы шанс абнавіць наша жыццё, каб там, дзе панаваў грэх, шчодра разлілася Божая ласка», – адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Падрабязней...
 
Папа Францішак: “Маці здольныя заўсёды сведчыць аб пяшчоце, самаадданасці, маральнай сіле”
07.01.2015 17:29

7 студзеня Папа Францішак правёў першую ў новым 2015 годзе агульную аўдыенцыю, падчас якой працягнуў цыкл катэхез пра сям’ю. Пантыфік засяродзіўся над роляй маці і нагадаў пра дасканалы прыклад Марыі – Маці Езуса, на які літургія асабліва часта звяртае ўвагу ў перыяд Божага Нараджэння.

Падрабязней...
 
Святы Айцец: «Служэнне іншым — гэта крыніца радасці»
31.05.2016 17:43

«Калі б мы навучыліся служыць і выходзіць насустрач іншым, наколькі б мог змяніцца свет», — заўважыў Папа Францішак 31 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі Пантыфік падкрэсліў, што служэнне і сустрэча з іншымі людзьмі — гэта крыніца радасці, якая напаўняе жыццё.

Адноўлена 31.05.2016 17:47
Падрабязней...
 
Святы Пасад вядзе дыялог з пяцідзясятнікамі
17.07.2015 12:12

Пятая сесія шостага этапу Міжнароднага каталіцка-пяцідзясятніцкага дыялогу завяршылася 17 ліпеня ў Рыме. У форуме, які працягваўся тыдзень, з каталіцкага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству на чале з яе старшынёй кардыналам Куртам Кохам, а з пратэстанцкага – члены “класічных” пяцідзясятніцкіх супольнасцяў.

Адноўлена 17.07.2015 12:16
Падрабязней...
 
Папскі пасланнік на ўрачыстасці ў Будславе — кардынал Крыстаф Шонбарн OP — прыбыў у Мінск
01.07.2016 01:57

30 чэрвеня вечарам у міжнародным аэрапорце «Мінск-2» прызямліўся самалёт, на борце якога быў арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн OP. Іерарх прызначаны папскім пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якое пройдзе ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 1-2 ліпеня.

Адноўлена 01.07.2016 14:05
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 691 692 693 694 695 696 697 698 699 700 Наступная > Апошняя >>

Старонка 699 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.