Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Пантыфік: музыка можа перадаць веру
01.09.2011 13:37

Увечары 31 жніўня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI праслухаў канцэрт, які прысвяціў яму вядомы кіраўнік Папскага хору Сікстынскай капэлы кардынал Даменіко Барталуччы. Канцэрт адбыўся ў дворыку Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа.

Адноўлена 01.09.2011 13:47
Падрабязней...
 
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША назвала генацыдам хрысціян падзеі на Блізкім Усходзе
16.03.2016 11:02

Злачынствы супраць хрысціян, езідаў, туркмен і іншых рэлігійных і этнічных меншасцяў на Блізкім Усходзе з'яўляюцца актамі генацыду. Такое вызначэнне далі дэпутаты ніжняй палаты амерыканскага парламента.

Адноўлена 16.03.2016 12:21
Падрабязней...
 
Касцёл удзельнічае ў абмеркаванні «сацыяльнай апоры» ЕС
15.03.2016 10:30

Каталіцкія іерархі з краін Еўрасаюза ўхвалілі інфармацыю аб тым, што Еўрапейская камісія мае намер абвясціць чацвёртым слупом Еўропы «сацыяльныя правы».

Адноўлена 15.03.2016 12:38
Падрабязней...
 
Святы Айцец накіраваў пасланне з нагоды 600-годдзя Львоўскай архідыяцэзіі
06.09.2012 11:24

«Няхай годнае святкаванне 600-годдзя Львоўскай архідыяцэзіі паспрыяе ўмацаванню касцёльнай супольнасці ў слуханні Бога», — пажадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI вернікам Львоўскай архідыяцэзіі і мітраполіі. З нагоды 600-годдзя яе ўтварэння Папа накіраваў пасланне былому прэфекту Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардыналу Юзафу Томка, якога прызначыў сваім асабістым пасланнікам на гэтыя ўрачыстасці.

Адноўлена 06.09.2012 11:27
Падрабязней...
 
У Гродне асвяцілі крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла
25.05.2015 12:48

24 мая ў Гродне ў мікрараёне Альшанка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла (на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча). Ва ўрачыстасці асвячэння ўдзельнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, духавенства і шматлікія вернікі. У 2012 г. па ініцыятыве біскупа ў Гродне з’явілася новая парафія Святога Духа, першым пробашчам якой стаў кс. Павел Салабуда.

Адноўлена 25.05.2015 16:35
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1081 1082 1083 1084 1085 1086 1087 1088 1089 1090 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1085 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.