Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай на Тайвані |
24.07.2014 15:27 |
Святы Айцец з болем успрыняў паведамленне аб аварыі пасажырскага самалёта паблізу тайваньскага горада Магун. Ён накіраваў тэлеграму за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна на імя арцыбіскупа Тайпэя, у якой Папа просіць перадаць свае шчырыя спачуванні сем’ям ахвяр катастрофы, запэўнівае ў малітве за ўсіх пацярпелых і складае пажаданні суцяшэння, сілы і спакою.
|
Адноўлена 24.07.2014 15:41 |
Падрабязней...
|
|
Якімі павінны быць біскупы на думку Папы Францішка? |
23.07.2014 14:29 |
Чалавек малітвы, абвяшчэння евангелля і сведчання, але, перш за ўсё, «пастыр з пахам авечак, што значыць, блізкі да людзей», — такімі якасцямі павінен валодаць біскуп на думку Папы Францішка, падзяліўся ў інтэрв’ю ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano” кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў.
|
Адноўлена 23.07.2014 14:43 |
Падрабязней...
|
Святы Айцец дае прыклад для дабрачынных арганізацый заўсёднай гатоўнасці дапамагаць |
22.07.2014 12:31 |
Папа Францішак пастаянна нагадвае, што калі хрысціянін сапраўды хоча быць блізкі да Бога, абавязкова павінен стаць тым, хто ўмее і жадае служыць іншым, паколькі прымае іх такімі, якія яны ёсць, звярнуў увагу дырэктар рымскай «Caritas», кс. Энрыка Ферочы. Другая рэч, да якой пастаянна заклікае Пантыфік, дадаў кіраўнік каталіцкай дабрачыннай арганізацыі, гэта ўвага хрысціян да сваіх братоў у цяжкія для іх моманты. |
Адноўлена 22.07.2014 13:49 |
Падрабязней...
|
|
Пантыфік заклікае змагацца з культурай смерці |
22.07.2014 13:49 |
Папа Францішак заклікаў католікаў у Ірландыі і Вялікабрытаніі змагацца з культурай смерці. Аб гэтым Пантыфік напісаў у сваім пасланні на Дзень Жыцця, які будзе праходзіць у мясцовых Касцёлах у наступную нядзелю. |
Адноўлена 22.07.2014 14:44 |
Падрабязней...
|
Папа Францішак даслаў электронны ліст пробашчу адзінай парафіі ў сектары Газа |
20.07.2014 20:54 |
“Дарагі брат! Я атрымаў паведамленне праз кс. Марыё Карнёлі. Я выказваю сваю блізкасць табе, сёстрам і ўсёй каталіцкай супольнасці. Я суправаджаю вас сваёй малітвай і блізкасцю. Няхай Езус благаславіць вас і Маці Божая вас абараняе. З братэрскім прывітаннем! Францішак” - гэта тэкст электроннага ліста, які Папа даслаў пробашчу адзінай каталіцкай парафіі ў сектары Газа айцу Хорхе Эрнандэсу. Паведамленне прыйшло да яго 17 ліпеня, якраз перад канцом так званага перамір’я паміж ваюючымі бакамі і пачаткам наземнай аперацыі ізраільскіх войскаў у гэтым раёне.
|
Падрабязней...
|
|
|
|
<< Першая < Папярэдняя 1701 1702 1703 1704 1705 1706 1707 1708 1709 1710 Наступная > Апошняя >>
|
Старонка 1709 з 1730 |