Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Пантыфік: хрысціяне — людзі, якія здольныя даць благаслаўленне
18.06.2014 15:47

Быць людзьмі, якія нясуць благаслаўленне ўсім народам зямлі – гэта, паводле Папы Францішка, адна з мэтаў існавання Касцёла. Новы цыкл катэхез, прысвечаны сутнасці Касцёла, пачаў 18 чэрвеня 2014 г. Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Ён прызнаўся, што будзе дзяліцца сваімі разважаннямі «як сын, які апавядае пра маці або пра ўласную сям’ю».

Адноўлена 18.06.2014 16:00
Падрабязней...
 
Святы Айцец заклікае быць салідарнымі з бежанцамі
18.06.2014 15:25

Папа Францішак нагадаў, што 20 чэрвеня 2014 г. будзе адзначацца Сусветны дзень бежанца, які міжнародная супольнасць прысвяціла людзям, вымушаным пакінуць родную зямлю і ўцякаць ад канфліктаў і пераследаў.

Адноўлена 18.06.2014 15:58
Падрабязней...
 
Цвіты Папы Францішка праглядае 14 міліёнаў чалавек
17.06.2014 13:31

Колькасць людзей, якія сочаць за допісамі Папы Рымскага ў Цвітары, перасягнула 14 міліёнаў. Найбольшая колькасць чытачоў сочыць за цвітамі Пантыфіка, якія зроблены па-іспанску.

Адноўлена 17.06.2014 13:46
Падрабязней...
 
Папа Францішак асуджае карупцыянераў і заклікае маліцца за іх навяртанне
18.06.2014 10:47

«Карупцыянер выклікае гнеў Бога і абражае народ Божы», — падкрэсліў Папа Францішак 17 чэрвеня 2014 г. падчас ранішняй св. Імшы. Ён звярнуўся да гісторыі біблійнага Набота, які стаў ахвярай караля Ахаба і заявіў, што для карупцыянераў ёсць толькі адно выйсце «прасіць прабачэння», у адваротным выпадку прыйдзецца сутыкнуцца з Божым гневам.

Адноўлена 18.06.2014 11:30
Падрабязней...
 
Папа Францішак сустрэўся з кіраўніком Англіканскай Царквы
16.06.2014 13:39

16 чэрвеня Папа Францішак сустрэўся з кіраўніком Англіканскай Царквы архіепіскапам Джасцінам Уэлбі, які прыбыў у Рым з трохдзённым візітам. Пасля кароткай прыватнай размовы і прадстаўлення дэлегацый Святы Айцец звярнуўся да гасцей з прамовай, у якой адзначыў, што моліцца ў інтэнцыі ўмацавання сяброўскіх адносін і супольных намаганняў на карысць прымірэння і адзінства паміж усімі веруючымі ў Хрыста.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1711 1712 1713 1714 1715 1716 1717 1718 1719 1720 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1716 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.