Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа заклікаў Еўрасаюз уключыцца ў выратаванне бежанцаў
07.07.2014 12:51

Папа Францішак асудзіў “логіку абыякавасці” ў адносінах да мігрантаў у пасланні з нагоды першай гадавіны свайго візіту на італьянскі востраў Лампедуза. Па словах Пантыфіка, драма гэтых людзей паглыбляецца, яны працягваюць паміраць, ратуючыся ад галечы, войнаў і канфліктаў.

Падрабязней...
 
Пантыфік да моладзі ў Кастэльпетроза: «Імкніцеся да шчасця!»
06.07.2014 16:29

“Культура часовасці не бярэ пад увагу нашай свабоды, але пазбаўляе нас нашага сапраўднага прызначэння, нашых мэтаў, самых сапраўдных і аўтэнтычных. Гэта жыццё фрагментаванае”, - звярнуў увагу Святы Айцец падчас сустрэчы з моладдзю ў Кастэльпетроза. 5 ліпеня праходзіў візіт Папы Францішка ў італьянскі рэгіён Малізэ.

Адноўлена 07.07.2014 12:14
Падрабязней...
 
Папа Францішак да галандскай моладзі: жыць ці марнець?
02.07.2014 16:57

У запаведзях благаславенстваў вы можаце знайсці «новую, няўзмутненую і насычаную» праграму жыцця, - падкрэсліў Папа Францішак, звяртаючыся да ўдзельнікаў Фестывалю галандскай каталіцкай моладзі, які прайшоў у гэтыя дні ў абацтве Марыенкрон ў Ніёкёйцы. Святы Айцец накіраваў асаблівае пасланне з нагоды моладзевага свята, заклікаючы юнакоў і дзяўчат «думаць грандыёзна», прытрымліваючыся прыкладу благаслаўлёнага П'ерджорджо Фрасаці, які не абмяжоўваўся «марненнем».

Адноўлена 02.07.2014 17:08
Падрабязней...
 
Папа на Імшы ў рэгіёне Малізэ: «Сёння ад Касцёла чакаюць дапамогі перад тварам матэрыяльнай і духоўнай беднасці»
06.07.2014 16:20

5 ліпеня ў межах візіту ў італьянскі рэгіён Малізэ Папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю на стадыёне ў Кампабаса. “Заклікаю ўсіх вас, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, трываць на сваёй дарозе, застаючыся на служэнні Богу, служачы сваім братам і распаўсюджваючы культуру салідарнасці ва ўсім свеце”, - сказаў Пантыфік падчас Імшы.

Адноўлена 07.07.2014 12:14
Падрабязней...
 
Святы Айцец наведае «забыты куток Італіі», дзе пануе драматычная сітуацыя беспрацоўя
02.07.2014 16:23

Буйная падзея чакае 5 ліпеня італьянскі рэгіён Малізэ, які лічыцца перыферыяй краіны. Сюды прыбудзе Папа Францішак. Як і яго візіты на востраў бежанцаў Лампедузу, у эканамічна слабой Сардзініі, або ў апору арганізаванай злачыннасці Калабрыю, гэта падарожжа нараджае вялікія надзеі.

Адноўлена 02.07.2014 16:34
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1711 1712 1713 1714 1715 1716 1717 1718 1719 1720 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1712 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.