Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Святы Айцец: пабожнасць падштурхоўвае служыць іншым
04.06.2014 15:16

«Так зможам па-сапраўднаму радавацца з тымі, хто радуецца, плакаць з тымі, хто плача, быць блізка да тых, хто самотны ці ўстрывожаны, папраўляць таго, хто памыляецца, суцяшаць таго, хто сумны, прымаць і дапамагаць тым, хто ў патрэбе. Існуе глыбокая сувязь паміж пабожнасцю і пакорай. Дар пабожнасці, які дае нам Святы Дух, робіць нас пакорнымі, спакойнымі, церпялівымі, прыміранымі з Богам, ставіць на пакорную службу іншым», — адзначыў Пантыфік.

Адноўлена 04.06.2014 15:28
Падрабязней...
 
Папа Франішак: Езус моліцца за нас да Айца, паказваючы свае раны
04.06.2014 14:58

«Ёсць нешта, што Езус робіць сёння. Я перакананы, што Ён так робіць. Ён паказвае Айцу свае раны, і просіць за нас нібыта кажучы: «Ойча, гэта іх кошт! Дапамажы ім, абарані іх. Яны Твае дзеці, якіх Я збавіў праз гэта. Бо інакш не зразумела, чаму Езус пасля ўваскрасення меў хвалебнае і цудоўнае цела, на якім не было сінякоў і знакаў ад бічавання, але былі раны. Пяць ранаў. Чаму Езус захацеў забраць іх на Неба? Каб маліцца за нас. Каб паказваць Айцу кошт: «гэта кошт, і зараз не пакідай іх адных. Дапамажы ім», — сказаў Папа.

Адноўлена 04.06.2014 15:16
Падрабязней...
 
У Калабрыі Папа сустрэнецца са зняволенымі, беднымі і невылечна хворымі
31.05.2014 20:40

Падчас візіту ў дыяцэзію Касана-ала-Ёніё ў Калабрыі, які адбудзецца 21 чэрвеня, Папа Францішак сустрэнецца са зняволенымі, невылечна хворымі, беднымі, пажылымі, моладдзю, святарамі і семінарыстамі. Першым пунктам падарожжа Пантыфіка будзе мясцовая турма, куды Папа прыбудзе на верталёце непасрэдна з Ватыкана.

Падрабязней...
 
Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ва Украіне і ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы
01.06.2014 17:39

1 чэрвеня пасля нядзельнай малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра Папа Францішак пажадаў даверыць вырашэнне драматычнага канфлікту ва Украіне і ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы матчынаму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы Міру.

Падрабязней...
 
Папа Францішак сустрэўся з дзецьмі з бедных і праблемных сем’яў
31.05.2014 20:36

Лепшы свет немагчыма пабудаваць пры дапамозе нянавісці, але толькі дзякуючы сіле любові, адзначыў Папа Францішак на сустрэчы з дзецьмі з бедных і праблемных сем’яў, якія ўдзельнічалі ў ініцыятыве Папскай рады па культуры “Падворак дзяцей”.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1711 1712 1713 1714 1715 1716 1717 1718 1719 1720 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1720 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.