Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа Францішак развітаўся з памерлым кардыналам
06.06.2014 07:33

Папа ўзначаліў 5 чэрвеня абрад апошняга развітання пасля пахавальнай св. Імшы па памерлым 2 чэрвеня кардынале Дурайсамі Саймане Лурдусамі. Былому прэфекту Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў было 90 гадоў.

Адноўлена 06.06.2014 08:05
Падрабязней...
 
Пантыфік не хоча, каб хрысціяне бралі Касцёл «у арэнду»
05.06.2014 16:39

Касцёл «не здранцвелы» – Касцёл «свабодны». Гэта падкрэсліў 5 чэрвеня Святы Айцец. У сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ён звярнуў увагу на тры групы людзей, якія прэтэндуюць, каб называцца хрысціянамі: прыхільнікі «аднастайнасці», «альтэрнатывы» і «перавагі». Для іх, адзначыў Папа, Касцёл не з’яўляецца домам, яны выкарыстоўваюць яго ў якасці «арэнды».

Адноўлена 05.06.2014 17:10
Падрабязней...
 
Папа Францішак: мы павінны бачыць і шанаваць глыбокія раны на сэрцах армян
05.06.2014 16:13
5 чэрвеня Папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з Каталікосам Кілікійскім Армянскай Апостальскай Царквы Арамам І. Пантыфік высока ацаніў яго намаганні па асягненні адзінства паміж хрысціянамі і дапамогу Радзе Цэркваў Блізкага Усходу, якая, на думку Пантыфіка, выконвае каштоўную ролю у падтрымцы хрысціянскіх супольнасцяў рэгіёна, падвергнутых шматлікім выпрабаванням.
Адноўлена 05.06.2014 16:24
Падрабязней...
 
Святы Айцец падкрэсліў важнасць салідарнасці Касцёла з цыганамі
05.06.2014 16:24

5 чэрвеня Папа Францішак прыняў ў Ватыкане ўдзельнікаў сустрэчы прадстаўнікоў епіскапатаў і нацыянальных кіраўнікоў душпастырства цыган, якая праходзіць у Рыме. Двухдзённая праца форума, арганізаванага Папскай радай пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, адбываецца пры ўдзеле дэлегатаў з 26 краін Амерыкі, Азіі і Еўропы. Часта цыгане знаходзяцца на ўзбочыне грамадства і на іх глядзяць з варожасцю і падазронасцю. Яны амаль не ўключаны ў палітычную, эканамічную і сацыяльную дынаміку краін пражывання, адзначыў Пантыфік.

Адноўлена 05.06.2014 16:39
Падрабязней...
 
Пантыфік наведае клініку «Джэмэллі»
04.06.2014 17:44
27 чэрвеня, ва ўрачыстаць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Папа Францішак наведае рымскую клініку «Джэмэллі», якая належыць да медыцынскага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Святога Cэрца.
Адноўлена 04.06.2014 17:52
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1711 1712 1713 1714 1715 1716 1717 1718 1719 1720 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1719 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.