25 кастрычніка ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Леніна, 18) адбудзецца Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў. Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Малітва — моц сям’і».
Парафія Ссв. Сымона і Алены ў Мінску арганізоўвае аўтобусную пілігрымку ў Пінск з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння першага кардынала Казіміра Свёнтэка. Паездка запланавана на 25-га кастрычніка.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 56-м пленарным пасяджэнні прыняла рашэнне аб правядзенні ў Беларусі, у межах Года малітвы, Ружанцовага Кангрэсу. Кангрэс будзе складацца з чатырох частак у адпаведнасці з часткамі малітвы: па адной — у кожнай дыяцэзіі.
Пілігрымка сем’яў у катэдральны касцёл у Пінску адбудзецца 25 кастрычніка, яна будзе праходзіць пад дэвізам «Малітва — моц сям’і».
Браты кармэліты босыя запрашаюць юнакоў (8-11 клас) на рэкалекцыйна-братэрскую сустрэчу з мэтай пазнання кармэліцкай духоўнасці, святых Кармэлю і супольнага адпачынку. Сустрэча адбудзецца з 27 па 29 кастрычніка ў Нарачы (Мядзельскі раён) у кляштары кармэлітаў босых.
Браты францішкане запрашаюць юнакоў (9–11 клас) на рэкалекцыі «АДКАЗнасць — крок да сябе». Рэкалекцыі адбудуцца з 26 па 29 каcтрычніка ў кляштары св. Антонія ў Івянцы.
20 кастрычніка прыпадае 25-я гадавіна біскупскай сакры Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Святкаванне пройдзе ў дзень імянін Мітрапаліта — 28 кастрычніка, у свята святых Сымона і Юды, апосталаў.
З 28 па 30 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі ва ўзросце ад 13 гадоў. Удзельнікі будуць мець магчымасць бліжэй пазнаёміцца з разнастайнымі аспектамі літургічнай службы, адчуць рытм жыцця семінарыстаў, весела і пазнавальна правесці час.
29–31 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца Дні духоўных сустрэч для юнакоў.
На фармацыйныя сустрэчы Службы літургічнага алтара запрашаюцца міністранты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэчы адбудуцца напрыканцы кастрычніка.
У Брэсце ў сясцёр кармэлітанак Дзіцяткі Езуса адбудуцца рэкалекцыі для моладзi. Рэкалекцыі пройдуць з 29 па 31 кастрычніка.
У другой палове дня 1 лістапада, у вігілію літургічнага ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, калі католікі традыцыйна адведваюць могілкі, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведае мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб памаліцца за ахвяраў насілля і ўскласці кветкі ў знак ушанавання іх памяці.
У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы адбудзецца XI фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра». Сёлетні фестываль, які пройдзе з 21 па 31 кастрычніка, прымеркаваны да 150-гадовага юбілею святыні.
2 лістапада на Кальварыі ў Мінску (парафія Узвышэння Святога Крыжа) адбудуцца працэсія і святая Імша ва ўспамін усіх памерлых вернікаў.
31 кастрычніка ў 19.00 і 1 лістапада ў 8.00 у гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці адбудзецца святочная Імша з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых.