Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Салезіянская Сям’я ў Беларусі адзначыць Дзень еднасці
17.06.2014 12:36 | адбылося

21 чэрвеня адбудзецца Дзень еднасці Салезіянскай Сям’і ў Беларусі. Традыцыйна ён звязаны з імянінамі альбо днём нараджэння настаяцеля салезіянаў дадзенай інспекторыі, візітаторыі, дэлегатуры. Салезіянская Сям’я ў Беларусі ўпершыню адзначыць гэтае свята ў дзень нараджэння Рэгіянальнага настаяцеля Місіі св. Францішка Сальскага кс. Віктара Гайдукевіча SDB.

 
У Шчучыне адбудзецца IV дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў
05.06.2014 11:58 | адбылося

20-21 чэрвеня ў Шчучыне ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай запланавана правядзенне IV дыяцэзіяльнай сустрэчы выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі.

 
У Баранавічах пройдуць рэкалекцыі для сужэнцаў
09.06.2014 10:00 | адбылося

27-29 чэрвеня ў Доме Святой Тройцы па вул. Шаўчэнка, 6 у Баранавічах адбудуцца паглыбленыя рэкалекцыі на тэму “Да лепшага паразумення з адмысловым улікам тэмпераментаў”. Запрашаюцца сужэнствы, якія прайшлі асноўныя рэкалекцыі руху “Сужэнскія сустрэчы” (WE) і жадаюць умацаваць і паглыбіць шлюбнае адзінства і каханне.

 
Праграма агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю на асвячэнне абраза Маці Божай Будслаўскай
17.06.2014 16:07 | адбылося

Пачынаючы з 21 чэрвеня, адбудзецца вылет з Мінска ў агульнабеларускую пілігрымку на Святую Зямлю на асвячэнне абраза Маці Божай Будслаўскай. Прадстаўляем праграму пілігрымкі.

 
У в. Сініло пройдзе «Аазіс новага жыцця»
27.05.2014 12:57 | адбылося

З 27 чэрвеня па 13 ліпеня ў в. Сініло пад Мінскам пройдзе “Аазіс новага жыцця” І ступені, на які запрашае Міжнародная дыяконія евангелізацыі “Каштоўная пярліна” руху “Святло-Жыццё”.

 
Адбудзецца агульнабеларуская пілігрымка на Святую Зямлю на асвячэнне абраза Маці Божай Будслаўскай (апошняя магчымасць запісацца - да 25 мая)
20.05.2014 13:03 | адбылося

Падчас сустрэчы духавенства і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая праходзіла 13 сакавіка 2014 г. у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што адбудзецца агульнабеларуская пілігрымка з усіх дыяцэзій Беларусі на Святую Зямлю на асвячэнне абраза Маці Божай Будслаўскай. Асвячэнне запланавана на 28 чэрвеня.

 
30 чэрвеня -- апошні дзень запісу ў роварную пілігрымку «Мінск-Будслаў»
30.06.2014 11:42 | адбылося

30 чэрвеня — апошні дзень запісу ў роварную пілігрымку «Мінск-Будслаў», сёння ў 18.00 неабходна прыйсці на арганізацыйную сустрэчу ў Чырвоны касцёл.

 
Расклад правядзення святых Імшаў у Будслаўскім санктуарыі на 1-2 ліпеня
25.06.2014 14:49 | адбылося

У гэтым годзе праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай запланавана на 4-5 ліпеня, але шматлікія пілігрымы плануюць наведаць санктуарый 1-2 ліпеня. Ніжэй пададзены расклад набажэнстваў у гэтыя дні. 

 
Вырушыць 4-я аўтамабільная пілігрымка Шарашова–Будслаў
04.07.2014 12:05 | адбылося

4 чэрвеня вырушыць у шлях на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 4-я аўтамабільная пілігрымка Шарашова-Будслаў. У 17.00 удзельнікі атрымаюць благаслаўленне пробашча кс. Яцэка Дубіцкага у г.п. Шарашова (20 км ад Пружан).

 
Інфармацыя пра пілігрымкі ў Будслаў
14.06.2014 01:17 | адбылося

У санктуарыі Маці Божай Будслаўскай штогод збіраюццца тысячы вернікаў з усёй Беларусі. Сярод пілігрымаў, якія прыбываюць на свята, таксама і тыя, хто прыходзіць у Будслаў пешшу. Прапануем вашай увазе спіс пешых пілігрымак.

 
Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай 2014 (абноўлена)
11.06.2014 10:32 | адбылося

Сёлета ўрачыстасці ў Будславе адбудуцца 4-5 ліпеня пад дэвізам «Марыя — узор малітвы». Адной з асаблівасцяў святкавання будзе прыбыццё крыжа Сусветнага дня моладзі. Перад гэтым крыж і абраз Маці Божай Сусветнага дня моладзі будуць пілігрымаваць па дарогах архідыяцэзіі разам з пешымі пілігрымамі.

 
У Баранавiчах адбудуцца рэкалекцыi «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву»
13.06.2014 10:37 | адбылося

З 9 па 12 ліпеня ў Баранавiчах адбудуцца рэкалекцыi «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса, Ордэна езуітаў.

 
Праграма пешых пілігрымак на ўрачыстасці ў Тракелі
07.06.2014 10:51 | адбылося

Сёлетнія ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях пройдуць 11–12 ліпеня. На ўрачыстасці вырушаць пешыя пілігрымкі з розных мясцін Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Праграма ўрачыстасцяў у Тракелях
10.07.2014 17:30 | адбылося

У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях 11–12 ліпеня адбудуцца ўрачыстасці, дэвізам якіх будуць словы “А пад крыжам Маці стаяла”.

 
Пройдзе ХХ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк
07.07.2014 10:32 | адбылося

З 9 па 13 ліпеня пройдзе ХХ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. Дэвіз юбілейнай пілігрымкі — “Будзьце мужнымі! Адвагі!” — словы, якія Папа Ян Павел ІІ скіраваў да беларускіх грэка-католікаў 7 студзеня 2005 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.