З 13 па 30 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі з нагоды калядных святаў сустрэнуцца са святарамі, кансэкраванымі асобамі, студэнтамі і выкладчыкамі, медперсаналам і хворымі, моладдзю і дзецьмі, з дзяржаўнымі служачымі, прадпрымальнікамі, архітэктарамі і будаўнікамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры, настаўнікамі, выхавацелямі і катэхетамі.