3 мая ў парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы адбудзецца Імша-падзяка ў першую гадавіну кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
На XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якія адбудуцца 1-3 мая ў Смаргоні, запрашаюцца ўсе жадаючыя хлопцы і дзяўчаты.
Па традыцыі першая нядзеля мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень маці. Ва ўсіх капліцах і касцёлах вернікі моляцца ў інтэнцыі памерлых і жывых маці, выказваюць ім сардэчныя віншаванні. 3 мая галоўныя ўрачыстасці Дня маці адбудуцца ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.
Расклад мерапрыемстваў для гродзенскай моладзі, якая належыць да душпастырства «OPEN». План на студзень-май.
9 мая ў Оршы адбудзецца чарговая сустрэча «Вінаградніку». Запіс трывае да 7 мая.
2 мая ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія) адбудзецца сустрэча для мужчын, 9 мая – сустрэча для жанчын.
9 мая ў мінскім салезіянскім араторыі пройзе турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе. Турнін пачнецца ў 10.00 святой Імшой.
9 мая ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску пройдзе сімпозіум «Любоў – наша місія – сям’я ў поўні жывая», арганізаваны Радай па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
10 мая ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41) пройдзе сімпозіум «Любоў – наша місія – сям’я ў поўні жывая», арганізаваны Радай па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
15 мая ў Баранавічах (мікрараён Бараўкі) адбудзецца асвячэнне першага ў Беларусі касцёла святога Яна Паўла ІІ (асвячэнне вуглавога каменя і самой святыні). Асвячэнне здзейсніць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
16 мая ў мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава, вул. Лабанка, 99) адбудзецца асвячэнне капліцы. Асвячэнне здзейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) сардэчна запрашае на фэст у гонар святога Андрэя Баболі, апекуна Палесся і Беларусі. Свята адбудзецца 16 мая.
Piligrymka.by запрашае ў паломніцтва па святынях Італіі: Рым–Ватыкан–Фларэнцыя–Венецыя.
«Бог дзейнічае ў нашым жыцці» — тэма канферэнцыі малітоўнага руху «Маці ў малітве», якая адбудзецца ў Баранавічах 15-17 мая.
18 мая ў парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) будзе адзначацца 95-я гадавіна з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ.