Пастырская сустрэча для святароў і кансэкраваных асобаў г. Магілёва і Магілёўскай вобласці перанесена з 17 верасня на 24 верасня. Пачатак а 11-й гадзіне ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілеве.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB заклікае святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў прыняць удзел у суботніку, які адбудзецца 26 верасня ў 10.00 у Магілёве ў будынку па вул. Ленінская, 27.
Моладзевы араторый імя св. Яна Боско ў Мінску запрашае на мерапрыемства пад назвай «Турысты-авантурысты». Яно адбудзецца 26 верасня.
Беларуская дэлегацыя на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая 22-27 верасня пройдзе ў Філадэльфіі (ЗША).
Падарунак ад piligrymka.by можа атрымаць кожная кансэкраваная і духоўная асоба, той, хто яшчэ толькі плануе прысвяціць сваё жыццё выключнаму служэнню Богу, а таксама дзеці.
У горадзе Айн-Карэм на Святой Зямлі будуць асвечаны табліцы з гімнам Марыі «Magnificat» і гімнам Захарыі «Benedictus» на беларускай мове. Aсвячэнне запланавана на 26 верасня. З гэтай нагоды з 21 па 28 верасня арганізуецца Нацыянальная пілігрымка на Святую Зямлю.
1 кастрычніка падчас вечаровай святой Імшы для каталіцкай моладзі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі асвеціць студэнцкія заліковыя кніжкі.
Абраз Маці Божай Вастрабрамскай шырока шануецца католікамі ў Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне. Звычайна пілігрымы скіроўваюцца ў Вільню на ўрачыстыя набажэнствы 11-16 лістапада. Колькасць пілігрымаў кожны год расце.
3-4 кастрычніка ў мінскім араторыі (вул. Пляханава, 28/1) адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» (РДС) на тэму «Пілігрымуючыя сэрцы».
4 кастрычніка з нагоды 25-годдзя вяртання мінскага касцёла свв. Сымона і Алены вернікам адбудзецца ўрачыстая Імша-падзяка за вяртанне святыні. Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Адмысловае францішканскае набажэнства «Transitus» з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года.
Хрысціянскі кінаклуб «Рэха» ў рамках цыклу «Сапраўдныя дзеці Божыя» запрашае на прагляд фільма рэжысёра Ліліяны Кавані «Francesco». Імпрэза адбудзецца 4 кастрычніка ў Мінску ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1) у 19.00.
7 кастрычніка ў 19.00 у мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (мкр-н Лошыца) адбудзецца ўрачыстая святая Імша, прымеркаваная да свята Маці Божай Ружанцовай. Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Міжнародная дыяконія евангелізацыі «Каштоўная Пярліна» (Мц 13, 46) руху «Святло-Жыццё» запрашае ўсіх жадаючых на сустрэчы са свецкім евангелізатарам Альбертам Галеа (Мальта).
10 кастрычніка парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія) запрашае на свята «Кветка вяргіні — сімвал перамогі жыцця над смерцю».