Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску праводзіць прыём на вучобу
24.05.2014 15:00 | адбылося

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць прыём кандыдатаў на 2014/2015 навучальны год. Дакументы прымаюцца ў рэктараце семінарыі з 1 чэрвеня па 31 ліпеня, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі з 1 чэрвеня па 20 ліпеня.

 
Семінарыя ў Пінску правядзе рэкалекцыі для хлопцаў
21.05.2014 18:56 | адбылося

З 28 да 31 ліпеня 2014 г. Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць рэкалекцыі для хлопцаў, якія жадаюць распазнаваць свой жыццёвы шлях разам з Хрыстом і пад Яго кіраўніцтвам. Запрашаюцца хлопцы з 15 гадоў.

 
Айцы марыяне запрашаюць на росіцкія ўрачыстасці
14.07.2014 12:16 | адбылося

Айцы марыяне запрашаюць да ўдзелу ў росіцкіх урачыстасцях, якія сёлета адбудуцца з 1 на 2 жніўня. Росіца - вёска ў Верхнядзвінскім раёне, дзе ў 1943 г. пакутніцкую смерць дабраахвотна прынялі святары марыяне Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. У 1999 г. Папа абвясціў росіцкіх пакутнікаў благаслаўлёнымі. З гэтага года ў Росіцы адбываюцца ўрачыстасці як падзяка за прыклад мужнасці веры.

 
Адбудзецца XIII пешая пілігрымка Гродна – Рось
31.07.2014 01:09 | адбылося

З 1 па 4 жніўня адбудзецца XIII пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. Па традыцыі пілігрымка выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).

 
Свята сям'і і сужэнскіх каштоўнасцяў пройдзе ва Уздзе
04.08.2014 13:08 | адбылося

9 жніўня 2014 г. ва Уздзе пройдзе свята сям'і і сужэнскіх каштоўнасцяў. На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя, а таксама сем'і, якія належаць да руху "Суполкі Маці Божай". Гэты сямейны рух сёлета адзначае сваё 10-годдзе

 
Адбудзецца сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі
15.07.2014 11:57 | адбылося

З 7 па 9 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбудзецца сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

 
У Будславе пройдзе сустрэча для дзяўчат
05.08.2014 16:53 | адбылося

З 7 па 10 жніўня 2014 г. у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай сёстры Найсвяцейшай Сям'і з Назарэту правядуць сустрэчу на тэму “Жанчыны ў Бібліі - прыклад для сучасных дзяўчын”. Запрашаюцца дзяўчаты ад 15 гадоў.

 
У Мінску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне першага ў сучаснай гісторыі Беларусі езуіта
13.08.2014 14:47 | адбылося

14 жніўня 2014 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Віктара Жука SJ. Кандыдат да прэзбітэрату – першы езуіт у сучаснай гісторыі Беларусі.

 
Аддзел каталіцкага навучання і выхавання гродзенскай курыі запрашае на вучобу
09.07.2014 10:53 | адбылося

Аддзел каталіцкага навучання і выхавання біскупскай курыі ў Гродне (вул. Карла Маркса, 4) запрашае свецкіх людзей паглыбіць сваю веру ў межах тэалагічна-катэхетычных заняткаў.

 
У Нарачы пройдуць урачыстасці з нагоды 580-годдзя будаўніцтва касцёла ў мястэчку Кабыльнік і 110-годдзя кансэкрацыі цяперашняй святыні
09.08.2014 15:29 | адбылося

У парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 580-годдзя з часу будаўніцтва першага касцёла ў мястэчку Кабыльнік і 110-годдзя з часу кансэкрацыі цяперашняй святыні. 16 жніўня 2014 г. у 12 гадзін Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць у парафіі святую Імшу, падчас якой будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі. Да ўрачыстасцяў вернікі парафіі будуць духоўна рыхтавацца праз саракагадзіннае набажэнства.

 
У Шчучыне пачнуцца «Канікулы з Богам»
12.08.2014 10:19 | адбылося

Парафія Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) правядзе для дзяцей “Канікулы з Богам”. Яны пачнуцца 17 жніўня 2014 г. нядзельнай святой Імшой.

 
Апостальскі Нунцый будзе цэлебраваць святую Імшу за ахвяраў разні ў Іраку і аб міры ў гэтай краіне
18.08.2014 12:48 | адбылося

Папа Францішак працягвае звяртаць увагу вернікаў і няверуючых на разню, якая адбываецца ў Іраку, з нечуванымі зверствамі, сярод ахвяраў якой таксама шмат дзяцей. 18 жніўня 2014 г. у 18.30 Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліць святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Адбудзецца пілігрымка з Бярозы ў санктуарый у Лагішыне
12.08.2014 12:13 | адбылося

З 18 па 22 жніўня 2014 г. адбудзецца ХІІ пешая пілігрымка з Бярозы (Пінская дыяцэзія) у дыяцэзіяльны санктуарый у Лагішыне, дзе ўшаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Пілігрымка пачнецца 18 жніўня ў 7 гадзін раніцы святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе.

 
Адбудзецца пілігрымка з Баранавіч у дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Лагішыне
10.08.2014 13:43 | адбылося

З 18 па 21 жніўня 2014 г. адбудзецца пілігрымка з Баранавіч у дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Лагішыне, дзе ўшаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Пілігрымка выйдзе 18 жніўня з касцёла св. Зыгмунта.

 
Праграма ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі
20.08.2014 11:53 | адбылося

21-22 жніўня 2014 г. у мястэчку Лагішын (Пінскі р-н) адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці з нагоды свята абраза Маці Божай Каралевы Палесся. З 18 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі збіраюцца ў Баранавічах і Бярозе, каб прайсці паломніцкі шлях да цудатворнага абраза Багародзіцы.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 4 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.