З нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці Piligrymka.by запрашае наведаць святыя мясціны Ізраіля. Пілігрымка ў Святую Зямлю будзе адбывацца з 13 па 20 сакавіка.
Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца пастырская візітацыя, якую здзяйсняюць ардынарый архідыяцэзіі і яго дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі ў Мінскім і Аляксандр Яшэўскі SDB у Магілёўскім рэгіёнах.
19 сакавіка вернікі Гродна запрашаюцца прыняць удзел у малітоўным разважанні Крыжовага шляху.
18-20 сакавіка ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1) адбудуцца рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання. Тэма духоўных практыкаванняў – «Устану і пайду да майго Айца».
Са старажытных часоў на працягу ўсяго Вялікага посту адбывалася споведзь і катэхізацыя для тых, хто рыхтаваўся атрымаць сакрамэнт хросту, прыступіць да Камуніі і канфірмацыі. Напэўна, таму сёння існуе звычай парафіяльных рэкалекцый, злучаных з навукай і магчымасцю прыступіць да сакрамэнту пакаяння.
20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, у Гродне адбудзецца святочная працэсія і святая Імша, якую будзе цэлебраваць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Да ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы запрашаецца ўся моладзь дыяцэзіі.
20 сакавіка ва ўсіх каталіцкіх парафіях Беларусі пройдуць урачыстасці Пальмовай нядзелі з традыцыйным асвячэннем вербаў. У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе асвячаць вербы на трох ранішніх Імшах: у 10.00, 11.30 і 13.00.
Сёстры салезіянкі з парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка) запрашаюць дзяўчат (8-11 клас) на сустрэчу пад назвай «Шчасце быць дзяўчынай». Сустрэча адбудзецца 20-21 сакавіка.
22 сакавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка) пройдзе ўжо традыцыйная душпастырская акцыя «Ноч канфесіяналаў».
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску запрашае юнакоў на рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання. Тэма рэкалекцый — «Умець выбіраць з Хрыстом».
23 сакавіка ля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе Містэрыя мукі і любові Пана (інсцэніраваны Крыжовы шлях), які будзе праводзіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У ноч з 22 на 23 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) упершыню адбудзецца душпастырская акцыя «Ноч канфесіяналаў».
Сёлетнія велікапосныя рэкалекцыі ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне па запрашэнні пробашча кс. Яна Кучынскага правядзе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Францішкане запрашаюць вучняў 8-11 класа прыняць удзел у рэкалекцыях «Дрэва жыцця», якія пройдуць з 21 па 23 сакавіка ў кляштары св. Антонія ў Івянцы.
25 сакавіка, у Вялікую пятніцу, на Кальварыі парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху на ўшанаванне мукі і смерці Езуса Хрыста.