7 мая ў 19.00 у парафіяльным касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) пройдзе рэтраспектыўны паказ хрысціянскіх кароткаметражных дакументальных фільмаў «Рэха Магніфікату».
7 мая ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску ў межах Года Божай Міласэрнасці адбудзецца Юбілейная малітоўная сустрэча Літургічнай службы алтара, міністрантаў і кандыдатаў.
7 мая ў Магілёўскім рэгіёне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адбудзецца сустрэча Літурічнай службы алтара Магілёўшчыны з нагоды святкавання Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.
7 мая жанчыны запрашаюцца на малітву ў санктуарый у Росіцы, на месцы мучанiцкай смерцi благаслаўлёных айцоў марыянаў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча.
Сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі пройдзе 8 мая ў пінскім катэдральным касцёле. У межах мерапрыемства запланавана сустрэча з Божым словам у духу супольнасці Тэзэ, малітвы-спевы на розных мовах, знаёмства з цікавымі асобамі, якія распавядуць пра сваё жыццё з Богам.
7-8 мая Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску праводзіць шэраг духоўных мерапрыемстваў для тых, хто разважае над сваім пакліканнем. Маладым людзям, якія ў гэты час прыедуць у семінарыю, будзе дадзена магчымасць перажыць дзень так, як яго праводзяць семінарысты.
7-9 мая адбудуцца Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. У гэтым годзе ўдзельнікаў будзе прымаць парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, а таксама памежныя з ёй парафіі ў Росі, Воўпе, Мікелеўшчыне, Правых Мастах.
9 мая ў 14 гадзін у касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».
Пешы шлях з палескай сталіцы ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся складзе 30 км.
9 мая ў супольнасці Сясцёр Міласэрнасці св. Вікенція дэ Поля (шарыткі) у Мінску пройдзе дзень засяроджанасці.
«Стань семінарыстам на ўікэнд» — дэвіз міжнароднай акцыі для юнакоў, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да святарства. Сёлета да гэтай акцыі далучылася Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску. Акцыя пройдзе ў ёй 7-9 мая.
Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі г. Гродна «OPEN» запрашае моладзь да актыўнага ўдзелу ў фармацыйных сустрэчах, якія рэгулярна праходзяць пры касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне (вул. Маладзёжная, 2а).
14 мая парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) запрашае на фэст у гонар святога Андрэя Баболі. Пачатак у 15 гадзін.
Парафія Св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах (piligrymka.by) запрашае святара ў пілігрымку ў Ізраіль. Пілігрымка пройдзе з 15 па 26 мая.
13-15 мая ў Баранавічах пройдзе І Кангрэс сямейных рухаў у Беларусі. Кангрэс будзе прысвечаны тэме «Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і» і прымеркаваны да Юбілейнага Года Міласэрнасці.