Праз сайт ulej.by кожны ахвотны можа ахвяраваць сродкі на арэнду сцэны ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску. Грошы можна пералічыць, выкарыстоўваючы плацёжныя карткі беларускіх і замежных банкаў.
29 мая ў Магілёве пройдуць працэсія Божага Цела і юбілейная ўрачыстасць з нагоды Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці для першакамунійных дзяцей, гаворыцца ў распараджэнні біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага S.D.B.
29 мая ў Мінску адбудзецца працэсія Божага Цела. Па традыцыі яна пачнецца ў 9 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.
27-29 мая ўсе закаханыя пары сардэчна запрашаюцца ў парафіяльны цэнтр парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Дзевятоўцы (Гродна), дзе будуць праходзіць «Сустрэчы для закаханых».
1 чэрвеня ў Гродне (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці.
2 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца Агульнабеларускі юбілей святароў.
Рух «Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 3-5 чэрвеня ў цэнтры «Caritas» y в. Ляскоўска каля Бараўлян (Мінскі раён).
5 чэрвеня мінская парафія Святога Роха на Залатой Горцы і дабрачынная місія «Чыстае сэрца» запрашаюць дзяцей і дарослых на свята, прысвечанае заканчэнню катэхетычнага і навучальнага года.
Мінскі араторый імя св. Яна Боско запрашае дзяцей 9-14 гадоў на «Канікулы з Богам», якія пройдуць з 6 па 15 чэрвеня.
Па традыцыі першая нядзеля чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень бацькі. У гэты дзень усіх вернікаў заахвочваюць да малітвы ў інтэнцыі бацькаў сем’яў.
7 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца святая Імша ў першую гадавіну смерці кс. Яна Занеўскага.
9-10 чэрвеня ў Віцебску адбудзецца XII навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». Канферэнцыю праводзіць Віцебская дыяцэзія Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі сумесна з упраўленнем аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама.
75-годдзе з дня нараджэння і 50-годдзе манаскага жыцця адзначае сёлета кс. Юзаф Занеўскі SDB, які быў першым салезіянінам у Беларусі, а сёння з’ўляецца пробашчам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве.
11 чэрвеня ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах адбудзецца І Фестываль Марыйных песень «Mater Deі».