Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне паведамляе, што для паступлення на навучальны год 2016/2017 адбудуцца два туры ўступных экзаменаў — 12 ліпеня і 16 жніўня.
Пешая пілігрымка з Глыбокага распачнецца 17 жніўня ў 7.00 святой Імшой у парафіяльным касцёле. У дарозе да санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пілігрымы будуць ісці тры дні.
З 17 па 20 жніўня ў кляштары сясцёр місіянерак Святой Сям'і ў Баранавічах адбудуцца рэкалекцыi «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў).
15 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе распачнецца летняя школа касцёльнага спеву. Яна будзе працягвацца пяць дзён.
У бліжэйшы ўікенд — 20-21 жніўня парафія Божага Цела ў Беразінскім запрашае ўсіх ахвочых на хрысціянскі музычны фестываль «Laudato Si».
У Браславе ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў пройдуць сёлета 19-20 жніўня пад дэвізам «З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас — Маці».
На музычны фестываль «Laudato Si», які пройдзе 20-21 жніўня ў Беразінскім (Маладзечанскі дэканат), запрашаюцца валанцёры.
Беларускіх хрысціянскіх музыкаў запрашае 20-21 жніўня фестываль-конкурс «Laudato Si», які пачаў збор сродкаў на краўдфандынгавым сайце Ulej.by.
Парафія Божага Цела ў Беразінскім запрашае на хрысціянскі музычны фестываль «Laudato Si», які адбудзецца 20-21 жніўня.
Штогод 21-22 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбываюцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся. Да цудадзейнага абраза Багародзіцы прыходзяць шматлікія пешыя пілігрымы, а таксама прыбываюць паломнікі з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі, з Беларусі і замежжа.
З 15 па 23 жніўня ў Івянцы адбудуцца евангелізацыйныя рэкалекцыі, мэтай якіх з’яўляецца паглыбленне катэхетычных ведаў і прыйсце да больш блізкай сустрэчы з асобай Езуса Хрыста.
16-25 жніўня адбудзецца XXI пешая пілігрымка Беласток-Гродна-Вільнюс у санктуарый Маці Божай Міласэрнасці ў Вільнюсе. 19 жніўня, калі пілігрымка будзе праходзіць праз Гродна, далучыцца да яе маюць магчымасць вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі.
Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2016/2017 навучальны год.
Юнакі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ад 14 гадоў запрашаюцца на малітоўную сустрэчу па распазнанні паклікання. Сустрэча пройдзе 26-28 жніўня ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве.
Каталіцкі музычна-евангелізацыйны гурт «Рыбы» ладзіць прэзентацыю свайго другога альбома «Любі», у які ўвайшло дзевяць песень. На прэзентацыю запрашаюцца ўсе жадаючыя.