Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Спектакль «Маё сэрца б’ецца» працягвае традыцыю акцый «У абарону жыцця!»
Анонсы
01.06.2012 09:51

Сэрца чалавека пачынае біцца на чацвёртым тыдні яго існавання. Дзіця яшчэ не нарадзілася, але рысы яго твару ўжо закладзены, колер яго вачэй вызначаны, яно мае свой тэмперамент. Арганізатары праекта «У абарону жыцця!» на працягу васьмі гадоў імкнуцца ўзняць голас у абарону ненароджаных дзяцей — адной з самых бездапаможных катэгорый грамадства.

Акцыю ўжо падтрымалі Аляксандр Патліс, Данііл Казлоў, гурты «Spasenie», «Novi Ierusalim», «Псальмяры», «Эдэм», «Чэснае Слова», акцёр Павел Харланчук і іншыя.

1 і 2 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Мінску будзе прадстаўлена адноўленая версія музычнага спектакля «Маё сэрца б’ецца», прэм’ера якога прайшла тры гады таму. Гэта гісторыя, у якой галоўныя дзеючыя асобы — дзеці. Яны навучаюцца ў Нябеснай Школе, чакаючы свайго нараджэння. А пакуль іх галоўная задача — добра падрыхтавацца да свайго выпускнога, старанна вывучыць нялёгкую навуку жыцця. Ці ўсе з іх могуць здзейсніць сваю мару?

«Мы жадаем паказаць, што дзеці, якія яшчэ не нарадзіліся, ужо з’яўляюцца людзьмі, у якіх закладзены патэнцыял. Кожны з іх нараджаецца ў гэты свет, маючы сваё прызначэнне, сваю місію, — кажа аўтар і кампазітар мюзікла Алена Сітнік. — Я была здзіўлена, калі даведалася, што ў зале плакалі нават мужчыны. Ужо тады, тры гады таму, я была ўпэўнена, што працяг будзе, бо пастанова нікога не пакінула абыякавым. У чэрвені мы прадставім на суд гледачоў пашыраную версію спектакля, над якой старанна папрацаваў вядомы беларускі акцёр і рэжысёр Павел Харланчук. Разам са сваёй жонкай Ганнай яны сыграюць галоўныя ролі ў гэтай пастаноўцы».

Спектакль з’яўляецца не адзіным мерапрыемствам, якое ладзяць арганізатары праекта «У абарону жыцця!» у гэтым годзе. Напрыклад, сумесна з парталам Ребёнок.by будзе арганізаваны конкурс дзіцячых фотаздымкаў «Калі я вырасту...». Таксама працягнецца традыцыйнае супрацоўніцтва з арганізатарамі Конкурса дзіцячага малюнка «Свет з марай».

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах і электроннай пошце:

+375 29 125 77 35
+375 29 773 40 89
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Спектакль адбудзецца ў Маладзёжным тэатры эстрады 1 чэрвеня ў 19.00 і 2 чэрвеня ў 11.00 i 19.00.

Кошт білетаў: ад 15.000 да 30.000 р. Білеты можна набыць у касе тэатра, а таксама ў кропках продажу KVITKI.BY.

Спецыяльная старонка праекта «У абарону жыцця!»: http://savelife.by/.

Фота з акцыі мінулага года >>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме