Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінск прыйшоў Другі ўсебеларускі Крыжовы шлях «Царква і армія»
Беларусь
07.05.2010 15:35

7 мая 2010 г. на саборнай плошчы Мінска (пл. Свабоды) завяршыўся Другі ўсебеларускі Крыжовы шлях «Царква і армія», які праходзіў па ўсіх рэгіёнах краіны з 20 сакавіка. Удзельнікі Крыжовага шляху прайшлі ад гарнізоннай царквы Брэсцкай крэпасці-героя праз усе епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, наведваючы месцы пахавання воінаў.

Сустракаючы ўдзельнікаў Крыжовага шляху, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, сказаў: «Гэты Крыжовы шлях — таксама змаганне. Гэта бітва з духам бяспамяцтва і хлусні, грамадзянскага супрацьстаяння і адчужэння ад шматвекавой гісторыі». Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, словы якога перадае агенцтва БелТА, звярнуў увагу на тое, што ўдзельнікі пранеслі з сабою капсулу, у якой сабрана зямля з тых мясцін Беларусі, дзе праходзілі буйныя бітвы. «Гэта зямля — нацыянальная святыня, крыніца сілы», — адзначыў Мітрапаліт.

Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы падкрэсліў, што, хоць з часу Вялікай Перамогі прайшло 65 год, «мы не перастаем чуць рэха гэтай вайны», у якім «кожны можа пачуць нешта сваё, а потым настойваць на сваёй праўдзе, на сваім разуменні прычын і наступстваў Другой сусветнай вайны». «Ёсць тое адзінае, што здзейснена ў сваёй прастаце і бясспрэчна ў сваёй гістарычнай праўдзе — гэта баявы кліч салдацкага сэрца „За Радзіму!“», — дадаў Мітрапаліт Філарэт.

Заключным элементам акцыі стане ўрачыстае ўсталяванне капсулы ў Беларускім Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У музеі таксама арганізавана выстаўка «Патрыятычнае служэнне Царквы».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме