| У Маскве ўпершыню адбыўся малебен аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне |
| 10.05.2010 14:40 |
|
Па словах іерарха, Царква заўсёды глядзіць на мінулую вайну «пад асобым вуглом унутранага зроку», з’яўляючыся «захавальніцай той вялікай праўды, што ўсё ў гэтым свеце ўзнікае ад сутыкнення дабра і зла». «Мы павінны прасякнуцца асаблівым разуменнем адкупляльнага значэння Вялікай Айчыннай вайны», — адзначыў Патрыярх, дадаўшы, што гэтая вайна «з’явіла нам Божую праўду аб нас саміх, наказала нас за грэх, з’явіўшы нам моц і слабасць нашага народа». |


9 мая 2010 г. у храме Хрыста Збаўцы ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл адслужыў падзячны малебен аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Патрыярх нагадаў, што, пачынаючы з гэтага года, благаславіў здзяйсняць 9 мая ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы спецыяльны падзячны малебен, чын якога быў складзены па ўзоры малебна аб перамозе Расіі ў вайне 1812 г.
для друку