Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Віцебскі ўзначаліў рэквіем па ахвярах Вялiкай Айчыннай вайны
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
03.07.2012 15:57

30 чэрвеня 2012 г., напярэдаднi святкавання Дня незалежнасцi Беларусі, у парафіянаўскай парафіі (Докшыцкі дэканат) адбылася значная падзея — малітва за ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і асвячэнне новага крыжа ва ўрочышчы Ходараўка.

Урочышча гэта мае трагічную гісторыю. Сюды 27–29 чэрвеня 1944 года фашысты зганялі людзей і расстрэльвалі іх. Ахвярамі сталі 600 мірных жыхароў навакольных вёсак, а таксама 200 ваеннапалонных італьянцаў.

Біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна вернікі разам з пробашчам кс. Раманам Мурзічам віталі ля парафіяльнага касцёла. Народнай песняй высокага госця вітаў і вядомы ў раёне ансамбль «Раніца». Ва ўрочышчы Ходараўка адбылася сустрэча іерарха са старшынёю Докшыцкага райвыканкама Алегам Пінчуком.

На ўрачыстую Імшу прыбылі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, старэйшыя людзі з навакольных вёсак, якія памятаюць жахлівыя падзеі таго часу, моладзь, вучні і настаўнікі, а таксама кіраўнікі трох школ, што знаходзяцца на тэрыторыі парафіі, — Сітцаўскай і Параф’янаўскай сярэдніх і Заборцаўскай базавай школы. Быў запрошаны духавы аркестр з полацкай вайсковай часці 5530. Прысутнічалі супрацоўнікі беларускага тэлебачання і раённай газеты «Родныя вытокі».

Жалобнае набажэнства, якое разам з біскупам Віцебскім канцэлебравалі кс. Раман Мурзіч і кс. Юрый Бараўнёў, суправаджалася спевам парафіяльнага хору. У гаміліі іерарх казаў пра трох маці: пра маці кожнага з нас, якая нарадзіла і выхавала нас, пра нашу маці-зямлю і Маці Божую, якая з’яўляецца нашай заступніцай у небе.

Пасля Імшы адбылося асвячэнне новага крыжа, што быў змайстраваны пробашчам і вернікамі Парафіянава, і ўскладанне вянкоў да помніка ахвярам фашызму, ля якога ўвесь час змянялася ганаровая варта.

Пра гістарычныя падзеі і стварэнне мемарыяла «Ходараўка» прысутныя пачулі ад старшыні Сітцаўскага сельвыканкама Ізабэлы Януковіч.

Пра жахлівыя падзеі далёкага 44-га года на тэрыторыі мясцовага сельсавета нагадалі таксама зачытаныя творы, а асаблівы настрой стварала выступленне духавога аркестра. З заміраннем сэрца прысутныя слухалі шчырыя, прачулыя радкі верша «Ходараўка» Марыі Дзюбак у выкананні аўтара і ўрыўкі з яе паэмы «Маёвая малітва», бліскуча прадэкламаваныя намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Сітцаўскай школы Наталляй Калядой. У многіх на вачах былі слёзы.

Гэта быў ціхі сонечны летні дзень. Так хацелася б захаваць гэту цішыню на Зямлі і супакой у сваіх сэрцах.

Ад усіх вернікаў парафіянаўскай парафіі і ад сябе асабіста хачу выказаць шчырыя словы ўдзячнасці кс. Раману Мурзічу за выдатную арганізацыю ўрачыстасці, за тое, што ён сваю светлую душу ўкладвае ў цудоўныя справы — справы нашай памяці і веры, справы нашага духоўнага абнаўлення.

Марыя Дзюбак

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў