| Парафіяльная ўрачыстасць у Парафіянаве |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 13.09.2010 13:50 |
|
На свяце прысутнічалі святары з Докшыцкага і Браслаўскага дэканатаў. Ксёндз Юрый Жаўняровіч з Дрысвятаў цэлебраваў Найсвяцейшую Ахвяру і прамовіў гамілію. Святар звярнуў увагу слухачоў на тое, што ў Марыі чалавек можа найлепш разгледзець вобраз Божы, і заахвоціў вернікаў на ўзор Маці Божай весці сціплае і пакорнае жыццё. Шмат людзей прыступіла да сакрамэнту пакаяння і прыняло Хлеб Нябесны — святую Камунію. Адбылася традыцыйная эўхарыстычная працэсія, сапраўдным упрыгожаннем якой былі дзеткі і моладзь. Калі яны сваім сэрцам прымаюць Езуса — значыць, Касцёл у Беларусі жыве. Кс. Віктар Місевіч |
| Фотарэпартаж |


12 верасня 2010 г., у свята Найсвяцейшага Імя Марыі, Парафіянава (Віцебская дыяцэзія, Докшыцкі дэканат) адзначала парафіяльную ўрачыстасць. Шматлікія вернікі сабраліся ў святыні ў гэты дзень. Былі і госці з іншых дыяцэзій, якіх шчыра прывітаў пробашч парафіі кс. Марат Казлоўскі.
для друку