Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выдадзены «Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла» на беларускай мове
Беларусь
26.09.2011 17:54

З благаслаўлення арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага выдадзены Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла на беларускай мове. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ. Кніга падрыхтавана да друку выдавецтвам «Про Хрысто».

Кампеный быў падрыхтаваны Папскай радай «Justitia et Pax». У ім упершыню былі сістэматызаваныя і ўніфікаваныя галоўныя ідэі сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла, пачынаючы ад энцыклікі папы Льва XIII «Rerum novarum», абнародаванай у 1895 г., да сучаснага навучання Касцёла.

Кампендый, як сінтэз сацыяльнай дактрыны Каталіцкага Касцёла, складаецца з уводзінаў, трох частак і заканчэння. У ім прадстаўлены галоўныя прынцыпы сацыяльнага вучэння, а менавіта: годнасць чалавечай асобы, агульнае дабро, прынцып субсідыярнасці і салідарнасці.

Галоўная мэта Кампендыя — дапамагчы ў маральным і пастырскім пазнаванні складаных з’яваў сучаснасці і прадставіць вернікам сацыяльную дактрыну ў галіне грамадскай маральнасці.

Прэзентацыя Кампендыя адбудзецца 19 кастрычніка 2011г. у касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску падчас Сімпозіума «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка», які будзе прымеркаваны да 20-ці годдзя Мінска-Магілёўскай мітраполіі.

Кампендый можна будзе набыць у выдавецтве «Про Хрысто», кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25), а таксама ў парафіяльных кіёсках. Паводле ўжо ўсталяванага добрага звычаю кнігі Кампендыя будуць таксама перададзеныя ва ўсе раённыя, гарадскія і абласныя бібліятэкі.

З тэкстам Кампендыя сацыяльнага вучэння Касцёла можна таксама будзе пазнаёміцца на Catholic.by у раздзеле Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.