Распачаўся Кангрэс каталіцкіх СМІ ў Гродне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
24.08.2012 20:05 |
Падчас адкрыцця форуму, 24 жніўня 2012 г., Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч указаў на тое, што «Касцёл усё больш уваходзіць у медыйную прастору і выкарыстоўвае сродкі масавай камунікацыі як вельмі карысны, эфектыўны і сучасны інструмент абвяшчэння Евангелля. Ён адчувае патрэбу ўважлівага і супольнага іх распазнання, каб лепей зразумець, які патэнцыял у справе абвяшчэння Добрай Навіны яны ствараюць, але адначасова і для таго, каб заўважаць рызыку і пагрозы, якія яны нясуць». Сучасны свет немагчыма ўявіць у адрыве ад СМІ. Медыя закранаюць усе сферы жыцця чалавека і аказваюць на яго свой уплыў. Але ці заўсёды добры? Менавіта на гэта ўказаў прысутны на адкрыцці старшыня Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Гродзенскага аблвыканкама Ігар Папоў і пажадаў плённай працы кангрэса дзеля дабра беларускага грамадства. |
Фотарэпартаж |