Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымка Баранавічы-Будслаў вырушыла ў шлях да Маці Божай
Беларусь
26.06.2014 12:26

26 чэрвеня Святой Імшой ў 7.00 распачалася чарговая пешая пілігрымка Баранавічы - Будслаў. Эўхарыстую цэлебраваў біскуп Антоній Дзям'янка.

«Данясіце Езусу аб сабе і сваіх грахах,» — заклікаў да пілігрымаў біскуп, разважаючы аб прызначэнні пілігрымкі ў сваёй гаміліі.

«Дарагія, прашу вас данясіце Езусу аб сваіх справах і справах дыяцэзіі. У нас будуюцца новыя святыні, паўстаюць новыя парафіі, благаслаўляюцца новыя сужэнствы, але і паўстаюць новыя могілкі. Данясіце, што ёсць і злоўжыванне алкаголем і наркотыкамі, і гэта нават сярод непаўналетніх. Ёсць групы, дзе знішчаецца вернасць, пачуцці, сумленнасць, разважлівасць і рэлігійнасць. Трэба Езусу сказаць і аб духоўнай пустэчы ў некаторых душах». — дадаў біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка.

У шлях вырушыла каля 170 пілігрымаў.


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.