Сацыяльны катэхізіс Касцёла можа быць распрацаваны ў Ватыкане |
Дзяржава Ватыкан |
02.10.2014 12:20 |
Удзельнікі пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» («Справядлівасць і супакой»), якое распачалося 1-га верасня ў Рыме, выказалі думку аб неабходнасці стварэння сацыяльнага катэхізіса. Пра гэта з Ватыкана перадае карэспандэнт Сatholic.by. Вялікую заклапочанасць ва ўдзельнікаў пасяджэння, у якім прымае ўдзел і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, выклікаў той факт, што ў многіх вернікаў вера не мае сацыяльнага вымярэння, што сведчыць пра адсутнасць сацыяльнай катэхізацыі. У сувязі з гэтым была выказана думка аб неабходнасці падрыхтаваць сацыяльны катэхізіс, які прадугледзіць больш частае выкарыстанне патэнцыяла каталіцкіх універсітэтаў для вывучэння і распаўсюджвання сацыяльнага вучэння Касцёла. На думку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, сумесныя змаганні розных канфесій могуць спрыяць рэалізацыі прынцыпаў сацыяльнага вучэння ў жыцці: «Католікі і праваслаўныя разам кансультуюць у абартарыях Беларусі. Разам яны дасягнулі добрых рэзультатаў і ўратавалі жыццё многіх дзяцей», — зазначыў беларускі іерарх. (TK)/Рэд. |