Перад ІІІ Надзвычайнай сесіяй Сіноду Біскупаў прайшло малітоўнае чуванне (+фота) |
Беларусь |
05.10.2014 12:48 |
Увечары 4 кастрычніка, напярэдадні распачацця ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, прысвечанай сужэнству і сям’і ў кантэксце новай евангелізацыі, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане адбылося малітоўнае чуванне ў інтэнцыі Сіноду. У працах Сіноду прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Як паведамляе спецыяльны карэспандэнт Catholic.by у Рыме, у чуванні ўдзельнічала каля 50 тысяч чалавек. Яно было ўзбагачана сведчаннямі маладой пары, якая рыхтуецца да шлюбу, сям’і, якая мае чацвёра дзяцей і ўсынавіла пакінутае дзіця, і сям’і, якая пасля шасці гадоў сепарацыі зноў жыве разам. (DN) |
Фотарэпартаж |