Ураджай прэзбітэрскіх і дыяканскіх пасвячэнняў за 2014 год |
Беларусь
|
26.12.2014 00:00 |
У гэтым годзе ў Беларусі стала на 20 святароў больш, а таксама было пасвечана 6 дыяканаў.
Якія даты сыходзячага года сталі знакавымі і вельмі важнымі для беларускіх каталіцкіх новапрэзбітэраў і дыяканаў? rВясновыя пасвячэнні: папаўненне ў марыянаў, сэрцанаў і палатынцаў
- 3 мая ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыяканаў Яна Кароткіна і Аляксандра Фядотава з манаскай супольнасці айцоў сэрцанаў. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Пасвячэнні ўлетку: з'явіўся першы езуіт у сучаснай гісторыі Беларусі
- 24 чэрвеня ў Пінску на ўрачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юрыя Дразда з парафіі Святога Казіміра ў Жлобіне — сёлетняга выпускніка Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Прэзбітэрскае пасвячэнне было ўдзелена біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам.
- 14 жніўня прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякан Віктар Жук SJ – першы езуіт у сучаснай гісторыі Беларусі. Пасвячэнне ўдзяліў у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Увосень стала на аднаго францішканіна больш
- 13 верасня ў Івянцы прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў дыякан Яўген Голуб OFMConv. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Зімовае – новае
- 6 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Віталія Стрыгі. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
- 11 снежня ў пінскай катэдры адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юрыя Пракапюка, якое ўдзяліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
(AYU)
|