«Pro Christo» выдала новы падручнік для катэхетаў, арцыбіскуп Тадэвуш
Кандрусевіч цэлебраваў Імшу для ўдзельнікаў кангрэса «Renovabis»,
моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запісвае беларускі гімн СДМ і
іншыя падзеі з жыцця Касцёла Беларусі за апошні тыдзень. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў ранішнюю Імшу на завяршэнне кангрэса «Renovabis» для яго ўдзельнікаў, прыгадаўшы пераклад слова renovabis (аднаўленне), які паходзіць са слоў гімну да Духа Святога «Emitte Spiritum tuum et renovabis faciem terrae» — «Спашлi свайго Духа i аднавi аблiчча зямлi».
«Гэта вельмі сімвалічна, бо, дапамагаючы Касцёлу аднавіць сваё жыццё, “Рэнавабіс” дапамагае духоўна аднавіць аблічча зямлі», — сказаў арцыбіскуп.
На Міжнародным кангрэсе абмяркоўвалі будучыню моладзі ва Усходняй Еўропе. Было падкрэслена, што для паспяховага пастырства моладзі трэба прыслухоўвацца да яе меркавання. Адзначалася, што моладзь Заходняй Еўропы павінна наследаваць рэлігійны энтузіязм моладзі з Усходняй Еўропы.
Адбылося гэта падчас майстар-класу па дзіцячай мультыплікацыі, які для школьнікаў Глыбокага правяла госця фестывалю Яна Поляк з Польшчы.
«За некалькі гадзін працы дзеці стварылі 40 секунд мультыплікацыйнага фільма — гэта добры вынік нават для прафесійных мультыплікатараў, а тут — пачаткоўцы», — прызнаецца жанчына.
На радзіме Яна Поляк выкладае анімацыю і мультымедыйную графіку ва ўніверсітэце Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне і ў польска-японскай Вышэйшай школе камп’ютарных тэхнік у Варшаве.
Беларус Віктар Рушлевіч з парафіі Перамянення Пана ў Вавёрцы Лідскага дэканату склаў першыя манаскія абяцанні ў супольнасці рэгулярных латэранскіх канонікаў у Польшчы.
Віктар Рушлевіч паходзіць з той жа парафіі, дзе сваю душпастырскую працу вядзе адзіны ў Беларусі рэгулярны канонік — кс. Андрэй Роўба CRL.
Місія супольнасці адлюстравана ў яе дэвізе: «Cor unum et anima una». Прадстаўнікі супольнасці імкнуцца мець «адно сэрца і адну душу» — як у штодзённым жыцці ў кляштары, так і ў душпастырскім служэнні Касцёлу.
У аўтобуснай пілігрымцы прынялі ўдзел вернікі салезіянскіх парафій з Мінска, Бараўлян, Смаргоні, Дзятлава і Жупран. Падарожжа доўжылася 10 дзён і пралягала праз Польшчу, Германію, Італію, Аўстрыю і Чэхію. У месцы нараджэння святога Яна Боско — Колле Дон Боско — беларусы затрымаліся на чатыры дні. «Гэтыя мясціны даюць зразумець, што ўсе раней атрыманыя веды становяцца нічым, калі прыязджаеш на гэтую Зямлю Святых і датыкаешся да гісторыі пачатку ўсёй салезіянскай справы», — прыгадвае ксёндз дэлегат Віктар Гайдукевіч SDB.
Святар дадае, што «кожны крок тут пераварочвае свядомасць салезіянскага паклікання і харызмы, (…) вяртае да вытокаў, каб быць больш аўтэнтычнымі салезіянамі».
З такім пытаннем звярталіся да с. Нунэ Цітаян з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і яе вучні на ўроках катэхезы — праца над кнігай доўжылася тры гады.
Нядаўна гэты дапаможнік для 6 класа па катэхезе нарэшце пабачыў свет у каталіцкім выдавецтве «Pro Christo».
«Гэты падручнік не з’яўляецца толькі тэарэтычным дапаможнікам, пабудаваным па пэўных правілах, самае важнае ў ім тое, што ён апрабаваны падчас катэхетычных заняткаў з дзецьмі», — дадае манахіня.
«У гэтых хлопцах і дзяўчатах, акрамя музычнай і інструментальнай падрыхтоўкі, я заўважыў чуллівасць, захапленне і талент, які характарызуецца поўнай адданасцю», — так пра беларускіх студэнтаў выказаўся адзін з выкладчыкаў Міжнароднага фестываля «Ravello Festival» у Італіі.
Сусветна вядомы музычны фестываль дае маладым харэографам і музыкантам магчымасць вучыцца ў майстроў гэтай справы на майстар-класах.
Лепшыя студэнты «творчых ВНУ» Беларусі трапілі на фестываль дзякуючы падтрымцы Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі, якая выступіла ініцыятарам удзелу ў фестывалі беларусаў. Садзейнічалі справе і два беларускія Міністэрствы — культуры і замежных спраў.
«Беларусь стала больш прысутнай у вачах свету пасля візіту кардынала [П’етро Параліна — рэд.], — распавёў журналістам Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. — Яна стала больш заўважнай, узнікла больш ініцыятыў у адносінах да Беларусі з боку ўсяго свету, і гэта дазволіла Папу непасрэдна ўмяшацца, каб паспрыяць вызваленню вязняў, якое адбылося нядаўна».
Папскі пасланнік дадаў, што вельмі задаволены тым, што ўлады Беларусі высока ацанілі гэты ўдзел Пантыфіка: «гэта пайшло на службу міру і стабільнасці ў краіне».
Юбілей 65-годдзя з моманту складання манаскіх абяцанняў сястра Цэцылія Абухоўская з супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай).
У савецкія часы манахіня была вымушана ўтойваць ад грамадства свой духоўны статус: яна не магла выконваць манаскую паслугу і хадзіць у хабіце. Сястра Цэцылія Абухоўская пэўны час вымушана была хавацца ад уладаў, працуючы медсястрой, выхавацелькай, кухаркай і г.д.
У пяты раз «Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля» «набраў» першакурснікаў. Сёлета ўпершыню набор у каледж адбываўся на тры напрамкі: тэалогію, катэхетыку і касцёльны спеў.
«Каледж каталiцкай тэалогii iмя св. Яна Хрысцiцеля, якi паўстаў у 2013 годзе з заснаванага ў 2010 г. Цэнтра падрыхтоўкi катэхетаў, сёння пачынае пiсаць сваю новую старонку, — адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас Імшы на распачацце навучальнага года ў каледжы. — Наша каталiцкая навучальная ўстанова паспяхова завяршыла першае пяцiгоддзе i пачынае другое».
Моладзь запісвае беларускамоўную версію гімна Сусветнага дня моладзі ў Кракаве (Польшча). Аўтар ідэі а. Сяргей Трысцень OCD дадае, што версія гімна на беларускай мове стане прыемным сюрпрызам для беларускіх католікаў: сольныя партыі ў гімне выканаюць вядомыя ў Беларусі эстрадныя выканаўцы, якія адкрыта сведчаць пра сваю веру.
«Я задаволены тым, як ідзе праца, — прызнаецца святар. — Шмат людзей адгукнулася, прапанаваўшы сваю дапамогу».
Спойлер адной з рэпетыцый; відэа з прыватнага архіва
Урыўкі з рэпетыцый часткова ўжо прасачыліся ў сеціва, аднак а. Сяргей просіць пачакаць афіцыйнай прэзентацыі. Усяго ў рэпетыцыях задзейнічана каля 30 чалавек. Прэзентацыя студыйнай версіі твора запланавана на канец верасня. Ілья Лапато
|