Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкая моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рыхтуе беларускамоўны варыянт гімна да СДМ-2016
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.09.2015 11:47
Гімн на беларускай мове да кракаўскага Сусветнага дня моладзі 2016 года рыхтуе моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У рэпетыцыях, якія трываюць з пачатку лета, прымае ўдзел каля 30 чалавек з розных частак архідыяцэзіі.

Словы беларускай версіі гімна падрыхтавала Юлія Шэдзько, за музычную частку адказвае Алёна Кот. 

Як распавёў Catholic.by адзін з кіраўнікоў праекта а. Сяргей Трысцень OCD, прэзентацыя выніковай версіі беларускамоўнага гімна СДМ-2016 у Кракаве запланавана на канец верасня. 

«Падрыхтоўка гімна — адзін з дадатковых спосабаў далучыць нашу моладзь да падрыхтоўкі да Сусветнага дня моладзі, які ў наступным годзе пройдзе ў Кракаве, — кажа а. Сяргей. — Я задаволены тым, як ідзе праца — шмат людзей адгукнулася і прапанавала сваю дапамогу. Сярод дыяцэзіяльнай моладзі адчуваецца вялікая зацікаўленасць ў падрыхтоўцы гэтага працэсу».

Раней адмысловы ролік з падрыхтоўкай да СДМ-2016 быў прадстаўлены моладдзю Гродзенскай дыяцэзіі.

Ілья Лапато
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.