Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі «Open» Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго кіраўніком кс. Антоніем Грэмзам падрыхтавала відэаролік пра падрыхтоўку каталіцкай моладзі Гродзеншчыны
да Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 годзе.
Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ксёндз Антоні Грэмза прызначаны міждыяцэзіяльным каардынатарам у Беларусі па падрыхтоўцы да Сусветнага дня моладзі.
У сваім роліку моладзь дыяцэзіі прадставіла этапы падрыхтоўкі да наведвання Кракава ў 2016 годзе, а таксама выканала гімн Сусветнага дня моладзі.
Падрыхтаваны беларусамі відэаролік ужо быў прадстаўлены на XII краёвым форуме душпастырства моладзі ў дыяцэзіі ў Ломжы (Польшча).