| Новыя прэзбітэры і дыяканы ў 2015 годзе ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі |
| Беларусь |
| 30.12.2015 14:47 |
|
Цырымонія гэта пакінула глыбокі след у маім святарскім жыцці. Калісьці, праз гады, у базыліцы св. Пятра, на пачатку Сабору, маючы перад вачыма гэты момант прэзбітэрскага пасвячэння, я напісаў паэтычны твор, фрагмент якога тут варта прывесці:
Гэта Ты, Пётр. Хочаш быць тут Падлогаю, «Пішучы гэтыя словы, — узгадвае ў сваёй кнізе "Дар і таямніца", з якой і прыведзены цытаты вышэй, Ян Павел ІІ, — думаў як пра Пятра, так і пра ўсю рэальнасць службовага святарства, імкнучыся падкрэсліць глыбіню значэння гэтай літургічнай прастрацыі. У такой паставе ляжання крыжам перад атрыманнем пасвячэння выяўляецца найглыбейшы сэнс святарскай духоўнасці: так, як Пётр, прыняць ва ўласным жыцці Крыж Хрыста і стаць “падлогаю” для братоў». У гэтым годзе ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі сем дыяканаў атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне і дзевяць семінарыстаў сталі дыяканамі. Вясна: 11 красавіка — брат Уладзімір Лапацкі OCist атрымаў дыяканскае пасвячэнне. У гэты ж дзень прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў дыякан Рамуальд Сяргей Касматовіч, францішканін.
Лета: 3 чэрвеня дыякан Чэслаў Ладыка прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне.
Восень: 12 верасня дыякан Ігар Мутрук атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.
10 кастрычніка брат Павел Яштэль з Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) атрымаў дыяканскае пасвячэнне.
25 кастрычніка адбылося дыяканскае пасвячэнне Паўла Трона. 31 кастрычніка дыяканскае пасвячэнне атрымалі семінарысты Раман Страшко і Аўгуст Калясінскі.
21 лістапада прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў дыякан Алег Яновіч, дыяканамі сталі тры семінарысты:
28 лістапада адбылося дыяканскае пасвячэнне Паўла Федаровіча MIC, які належыць да супольнасці айцоў марыянаў. (AYU) |


«Той, хто атрымлівае пасвячэнне, падае на твар, усім целам, ілбом датыкае падлогі святыні, і ў такой паставе выяўляецца вызнанне якойсьці цалкавітай гатоўнасці да службы, што будзе яму даверана».
для друку