Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымка «Баранавічы-Будслаў» будзе трансліравацца ў сацыяльных сетках
Беларусь
22.06.2016 10:15

Дзевяцідзённая пешая пілігрымка «Баранавічы-Будслаў» будзе трансліравацца анлайн у сацыяльных сетках. Пра гэта Catholic.by паведаміў кіраўнік пілігрымкі кс. Павел Рудзьман.

Фота: Данііл Ліцкевіч

Апошнія фота з месца падзей і першыя навіны з Баранавіцкай пілігрымкі можна будзе знайсці ў твітары, інстаграме і укантакце.

«Гэта ўжо трэцяя інтэрнэт-трансляцыя, якую мы арганізоўваем. Мы хочам, каб людзі, якія хацелі перажыць пілігрымку, але не змаглі, а таксама тыя, хто крочыць духоўна, змаглі на ўласныя вочы бачыць усё», — заўважае кс. Павел Рудзьман.

Нагадаем, што пешая пілігрымка «Баранавічы-Будслаў» выправіцца ў шлях 23 чэрвеня ад касцёла Маці Божай Фацімскай у Баранавічах і будзе ўтрымліваць у сабе шмат сюрпрызаў і неспадзяванак для ўдзельнікаў.

Падрабязней пра ўмовы пілігрымкі чытайце тут >>

Сачыць за пілігрымкай можна па наступных акаўнтах:

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.