Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Перад ІІІ Надзвычайнай сесіяй Сіноду Біскупаў прайшло малітоўнае чуванне (+фота)
Беларусь
05.10.2014 12:48

Увечары 4 кастрычніка, напярэдадні распачацця ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, прысвечанай сужэнству і сям’і ў кантэксце новай евангелізацыі, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане адбылося малітоўнае чуванне ў інтэнцыі Сіноду. У працах Сіноду прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Як паведамляе спецыяльны карэспандэнт Catholic.by у Рыме, у чуванні ўдзельнічала каля 50 тысяч чалавек. Яно было ўзбагачана сведчаннямі маладой пары, якая рыхтуецца да шлюбу, сям’і, якая мае чацвёра дзяцей і ўсынавіла пакінутае дзіця, і сям’і, якая пасля шасці гадоў сепарацыі зноў жыве разам.

Папа Францішак у сваёй прамове прасіў аб трох дарах Духа Святога для іерархаў, якія прымуць удзел у Сінодзе: аб слуханні Бога і Яго народу, адкрытасці на шырокую і братэрскую канфрантацыю і пастаянным позірку на Езуса. Пантыфік адзначыў, што, каб адкрыць тое, чаго Хрыстус просіць у свайго Касцёла, неабходна прыслухацца да пульсу нашых часоў і адчуць «пах» сучаснага чалавека, каб зразумець яго радасці і надзеі, смутак і трывогу, бо толькі тады будзе магчымым абвяшчаць Евангелле сям’і.

(DN)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.