Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Думкі па дарозе ў Будслаў
Беларусь
06.07.2012 23:03

Часта можна пачуць, асабліва ад нашых іерархаў, што пілігрымку (у тым ліку ў Будслаў) можна назваць адным з метадаў новай евангелізацыі. Так, з гэтым нельга не пагадзіцца, бо ідучы праз гарады і вёскі, пілігрымы сведчаць пра Хрыста і сваю веру ў Яго.

У гэтым годзе мая пілігрымка ў Будслаў цягнулася ўсяго дзве гадзіны і тое на машыне. Але прязджаючы праз вёскі на шляху з Мінска ў Будслаў, пераважна праз маленькія і часам выміраючыя з занядбалымі хаткамі, у галаву прыйшлі думкі пра тое, што пілігрымкі таксама, а можа, і больш патрэбны бабулям і дзядулям з гэтых вёсак.

Перада мной усплылі вобразы састарэлых, якія становяцца на калені, калі перад імі праходзяць пілігрымы. Гэта не можа не ўзрушваць. Усяго пару хвілін, а іх вяскоўцы чакаюць увесь год. Успамінаюцца іх вочы, поўныя слёз радасці ад таго, што з імі проста прывіталіся, памахалі рукой, падарылі абразік на ўспамін і што яны могуць папрасіць святароў занесці іх ахвяры і малітвы да Маці Божай.

Будзем жа памятаць перад абразом Маці Божай Будслаўскай пра тых, хто не можа прыехаць сюды, але хто кожны год становіцца на калені перад пілігрымамі, перад крыжом, які яны нясуць. Дзякуй ім за тое, што навучылі нас веры і дагэтуль з’яўляюцца прыкладамі глыбокай пакоры і пашаны да Бога.

Святлана Жылевіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.