Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сімвалы Божага Нараджэння: ёлка
Рознае
18.12.2015 08:00

Гэта cёння мы ўсё больш і больш забываемся на пах ёлкі ў памяшканні, які напаўняе дом святочнай атмасферай. Але і нашыя далёкія продкі не ведалі такой традыцыі. Традыцыя ставіць елкі і іх упрыгожваць – адна з самых маладых.

Звычай ставіць і ўпрыгожваць елку з'явіўся адносна нядаўна. Напрыклад, у Рэчы Паспалітай елку пачалі ставіць у ХVIII стагоддзі, і гэты звычай прыйшоў з Германіі.

Першапачаткова Касцёл быў супраць такой традыцыі, але вельмі хутка надаў упрыгожанай елцы — ёлцы — хрысціянскую сімволіку. Ёлка стала сімвалам біблейскага дрэва пазнання дабра і зла, пад якім распачалася гісторыя чалавецтва. Ёлачныя ж упрыгожванні, асабліва шарыкі – гэта сімвал тых пладоў, якія раслі ў Эдэме на гэтым дрэве, згодна з адной версіяй – яблыкаў, згодна з іншай – гранатаў.

Лічыцца, што зіхаткія і каляровыя ланцужкі – гэта сімвал змея-спакушальніка. Зорачка на самым версе ёлкі – сімвал Бэтлеемскай зоркі, якая прывяла трох мудрацоў з Усходу.

Свечкі, якія акуратна прымацоўваліся ў спецыяльных трымальніках да галінак, а зараз электрычныя гірлянды, нагадвалі пра душы памерлых.

Елку ўпрыгожвалі і ўпрыгожваюць у розны час і розныя члены сям'і, часцей наймалодшыя.

Ядзвіга Мечыславаўна прыгадвае: «У нашай сям'і елку ўпрыгожвалі ўвечары 23 снежня. Наш тата быў лесніком, а дзядуля паляўнічым, таму на той час у нашай хаце з'яўлялася вельмі прыгожая елка, выбраная і адшуканая яшчэ ўвосень, а ўзімку толькі прынесеная з падгледжанага месца.

На ёлку вешалі мала шароў, бо ў нашай вясковай хаце амаль не было тых шароў, толькі тыя, што я прывезла ад дзядзькі з Вільні. Гэта некалькі па-свойму рарытэтных рэчаў, якія асаблівым чынам не давяралася браць у рукі дзецям.

На галінкі сапраўды чапляліся адмысловыя падсвечнікі, якія як найхутчэй карцела запаліць, але дзеці былі вымушаны чакаць дарослых.

Замест шарыкаў, якіх стала так шмат на цудоўных сучасных ёлках, на той час на ёлцы былі папяровыя фігуры анёлаў, прыгожых велічных анёлаў з вялікімі крыламі.

І яшчэ шмат цукерак, сярод якіх няшмат было шакаладных, якімі хацелі найхутчэй пачаставацца дзеці, пакідаючы на ёлцы ўжо пустыя, але нібыта сапраўдныя абгорткі.

А потым гэтае дрэва, спачатку елка, а потым ужо ўпрыгожаная ёлка, станавілася месцам, пад якім складвалі падарункі адзін аднаму, а таксама ставілі маленькія яслі з сенам.

Як мы любілі падоўгу ўзірацца ў выразаныя фігуры анёлаў, а таксама шукаць у маленькіх яслях фігурку Дзіцяткі Езуса…А потым, знайшоўшы, спакойна адыходзіць ад сімвалічнага дрэва, каб час ад часу зноў вяртацца і заміраць перад вялікімі вачыма папяровых анёлаў»…

Матэрыялы па тэме:

Сімвалы Божага Нараджэння: першая зорка 

Сімвалы Божага Нараджэння: сена 

Аксана Ючкавіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Рознае

31.05 11:34«Падарожжа дылетанта» ў вёску Раготна — беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў
19.01 14:10Запісам калыханкі «Ціхая ноч» звычайныя матулі павіншавалі беларусаў з Божым Нараджэннем
17.01 10:59«Калядныя вечары на Залатой Горцы»: запіс канцэрта «Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў»
08.01 06:58Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Заканчэнне
06.01 00:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Сёмая адвэнтавая антыфона
25.12 06:15Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Пятая адвэнтавая антыфона
18.12 06:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Чацвёртая адвэнтавая антыфона
11.12 06:02Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Трэцяя адвэнтавая антыфона
06.12 09:43Перадкалядная акцыя місіі «Чыстае сэрца»: святы Мікалай дасылае віншаванні дзецям
04.12 07:09Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Другая адвэнтавая антыфона