Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
16 лістапада — успамін Маці Божай Вастрабрамскай |
Каляндар |
15.11.2010 17:17 |
![]() З’яўленне абраза, з выявай Маці Божай са складзенымі на грудзях рукамі і схіленай галавой, адносяць да XVI ст. Першапачаткова ён называўся па месцы паходжання Корсунскім, а па змесце — Дабравешчанскім. Цудатворны абраз Маці Божай Вастрабрамскай адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без маленькага Езуса на руках. Як лічаць мастацтвазнаўцы, вастрабрамскі абраз з’яўляецца часткай кампазіцыі Спаслання Святога Духа. Дзева Марыя намаляваная ў момант з’яўлення Арханёла Габрыэля. 2 ліпеня 1927 г. абраз быў каранаваны паводле дэкрэта папы Пія XI. Абрад здзейсніў Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Аляксандр Какоўскі. У 1928 г. абраз быў змешчаны ў капліцы ў адмысловым металічным кантэйнеры, які аберагае яго ад пажараў і злодзеяў. У 1993 г. падчас візіту ў Літву папа Ян Павел II цэлебраваў урачыстую Імшу перад абразом Маці Божай. Наведваючы літоўскую сталіцу Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II таксама ўшанаваў вастрабрамскі абраз. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.